Bosch скароціць 1200 чалавек у софтвернай распрацоўцы
Bosch плануе звольніць 1200 супрацоўнікаў падраздзялення софтвернай распрацоўкі да канца 2026 года, піша Reuters са спасылкай на нямецкае выданне Handelsblatt.
Супрацоўнікаў згаданага падраздзялення ўжо апавясцілі пра планы. Толькі ў Германіі Bosch збіраецца скараціць 950 чалавек.
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што яна рыхтуецца да пачатку перамоў з прадстаўнікамі работнікаў. То-бок скарачэнні ў праекце, але канчатковага рашэння па іх яшчэ няма.
Галоўнай прычынай скарачэнняў у Bosch назвалі тое, што распрацоўка софту для беспілотнага кіравання ў кампаніі ідзе значна павольней, ніж чакалася. Акрамя таго, праз сітуацыю, якая склалася ў эканоміцы, і высокую інфляцыю ўзраслі выдаткі на электраэнергію і іншыя выдаткі.
Читать на dev.by