Boston Dynamics закрыла праект робата-гуманоіда Atlas і паказала ягоныя найлепшыя моманты
Кампанія паведаміла пра закрыццё праграмы распрацоўкі антрапаморфнага робата Atlas. У развітальным відэа паказалі падборку найлепшых і кур’ёзных момантаў выпрабаванняў робата-гуманоіда.
Кампанія пачала распрацоўваць робата амаль 11 гадоў таму, у ліпені мінулага года споўнілася 10 гадоў ад моманту паказу першага прататыпа. У 2021 годзе распрацоўшчыка набыла Hyundai. У лютым Boston Dynamics выклала ролік, які дэманструе працу Atlas на заводзе BMW. Робат займаўся ручной працай, ужываючы маніпулятары і сістэму камп’ютарнага зроку з дапоўненай рэальнасцю.
Эксперты робяць здагадкі, што прымусіла кампанію скасаваць праект, так як Boston Dynamics прасунулася значна далей за сваіх канкурэнтаў. Адная з версій — што распрацоўшчык дасягнуў пэўнай мяжы ў стварэнні антрапаморфных канструкцый на гідраўліцы. Ролік «Бывай, Atlas» заканчваецца словамі «Пакуль мы не сустрэнемся зноў», што можа азначаць замарозку праекта на пэўны час.
Читать на dev.by