Бот-аднарог з інвестыцыямі Microsoft аказаўся купай індусаў, якія пісалі код замест ШІ

«Рэвалюцыйны» ШІ-стартап Builder.ai, у які ўклаліся Microsoft, Суверэнны інвестыцыйны фонд Катара і іншыя буйныя інвестары, апынуўся на мяжы банкруцтва. Кампанія стала вядомай дзякуючы інавацыйнаму падыходу да распрацоўкі простых аплікацый, але высветлілася, што код для кліентаў пісаў не чат-бот Natasha AI, а сотні жывых праграмістаў з Індыі, піша Financial Times.

3 каментарыя

Builder.ai быў створаны ў Лондане ў 2016 годзе. Фаўндары сцвярджалі, што іх ШІ здольны генераваць ідэі для софту, пісаць і адладжваць код, а таксама кіраваць рэалізацыяй праектаў у рэальным часе, кантралюючы ўсе этапы стварэння аплікацый.

Да 2022 года кампанія прыцягнула $195 млн, а яшчэ $250 млн — у маі 2023-га ад Qatar Investment Authority. У тым жа годзе Microsoft стала стратэгічным інвестарам і партнёрам стартапа і нават збіралася інтэграваць Builder.ai у свае прадукты.

І гэта нягледзячы на тое, што яшчэ ў 2019 годзе Wall Street Journal высветліў: працэс стварэння аплікацый не такі ўжо аўтаматызаваны і ніякі ШІ да яго не мае дачынення. Калі замоўца ставіў задачу перад нібыта чат-ботам, выконвала яе каманда распрацоўшчыкаў з Індыі, якая ўручную прыдумвала рашэнне і збірала прататып. Аналагічна адбывалася выпраўленне памылак у кодзе ўжо існуючых праектаў і абнаўленне аплікацый. Тым часам кіраўніцтва Builder.ai працягвала прыцягваць новых інвестараў, скажала ацэнкі сваіх даходаў і падавала адарваныя ад рэальнасці прагнозы.

На фоне буму ШІ ацэнка стартапа перасягнула $1 млрд. У гэтым лютым заснавальнік Сачын Дэў Дугал сышоў з пасады гендырэктара. Новае кіраўніцтва абвінаваціла папярэдняе ў няўдачах стартапа і безнадзейным фінансавым планаванні. У маі стартап апынуўся на мяжы закрыцця праз запазычанасці і замарозку $37 млн актываў. На рахунках кампаніі засталося ўсяго $5 млн, што фактычна паралізавала яе дзейнасць у 5 краінах (кампанія працавала ў Вялікабрытаніі, ЗША, ААЭ, Сінгапуры і Індыі). Кампанія скараціла большую частку штату і папрасіла абароны ад банкруцтва, каб захаваць хаця б частку бізнесу.

CEO Anthropic: ШІ памыляецца радзей за людзей — дайце яму шанец
Па тэме
CEO Anthropic: ШІ памыляецца радзей за людзей — дайце яму шанец
ЗША больш не прыярытэт для IBM: кампанія загадала наймаць толькі ў Індыі і падладжвае мітынгі пад мясцовых супрацоўнікаў
Па тэме
ЗША больш не прыярытэт для IBM: кампанія загадала наймаць толькі ў Індыі і падладжвае мітынгі пад мясцовых супрацоўнікаў

Читать на dev.by