З'явіўся «народны рэйтынг» устаноў, дзе ўсё яшчэ можна атрымаць шэнген
Telegram-канал «Візавы крот» склаў рэйтынг консульстваў, пасольстваў і візавых цэнтраў краін Шэнгенскай зоны, праз якія беларусы могуць аформіць візу. У Мінску засталося 8 консульстваў і пасольстваў, а таксама некалькі ВЦ.
На 1 месца па суадносінах запіс/вынік аўтары паставілі ВЦ Іспаніі. Тут слоты адкрываюць некалькі разоў у месяц, рэдка адмаўляюць, магчыма запісацца самастойна і ў выніку атрымаць візу на 1-3 месяцы, а часам — на год і больш. З мінусаў адзначаецца працягласць разгляду заяўкі: ад 45 дзён з моманту атрымання плюс тыдзень на дастаўку.
На 2 месцы ідзе Грэцыя, але яна дае візы толькі пад паездку або адмаўляе. За ёй ідзе Францыя, якая адкрыта толькі для запрашэнняў (афіцыйных або неафіцыйных).
Акрамя гэтага, у спіс трапілі Італія, Германія, Венгрыя і Балгарыя. Ад усіх дамагчыся візы стала складаней і даўжэй, прасцей — калі прасіць візу пад тур або з запрашэннем. Але Балгарыя лёгка адклікае візы.
Па-за рэйтынгам апынуліся Румынія, у якой запіс на пяць месяцаў наперад, і Славакія, дзе запісацца можна раз у месяц у 9 гадзін раніцы па электроннай пошце, але шансаў практычна няма. І Польшча — побач з ёй складальнікі без каментароў паставілі пятачок.
Читать на dev.by