Брату кіраўніка EPAM Сямёну Добкіну далі 6,5 гадоў калоніі. Яму 76 гадоў
Суд Ленінскага раёна Брэста прысудзіў кіраўніка кампаніі ГСКБ Сямёна Добкіна і ягонага намесніка Юрыя Жулаева да 6,5 гадоў калоніі строгага рэжыму, паведамляе найстарэйшае ў Беларусі выданне.
Іх абвінавацілі ў атрыманні хабару (частка 3 артыкула 430 КК). Сутнасць абвінавачвання і абставіны справы невядомыя.
76-гадовы Сямён Добкін з’яўляецца кіраўніком цеплатэхнічнага прадпрыемства ГКСБ. Яно займаецца вытворчасцю водонагравальных і паравых катлоў, гарэлак, іншага інжынернага абсталявання для прадпрыемстваў ЖКГ і будаўнічых арганізацый. Пры канцы снежня 2023 медыя паведамлялі пра ператрусы на прадпрыемстве.
Читать на dev.by