Бразілія забараніла Meta выкарыстоўваць асабістыя даныя грамадзян для навучання АІ
Нацыянальнае ўпраўленне абароны даных (ANPD) забараніла кампаніі навучаць мадэлі штучнага інтэлекту на персанальных даных грамадзян краіны.
Нацыянальнае ўпраўленне абароны даных (ANPD) забараніла кампаніі навучаць мадэлі штучнага інтэлекту на персанальных даных грамадзян краіны.
Нацыянальнае ўпраўленне абароны даных (ANPD) забараніла кампаніі навучаць мадэлі штучнага інтэлекту на персанальных даных грамадзян краіны.
Meta абнавіла палітыку канфідэнцыйнасці ў маі гэтага года. Паводле новых правілаў, кампанія мае права выкарыстоўваць размешчаныя карыстальнікамі агульнадаступныя даныя Facebook, Facebook Messenger і Instagram для навучання АІ.
На думку ANPD, гэтая палітыка з’яўляе «непазбежную пагрозу сур’ёзнай і непапраўнай або цяжкай шкоды асноўным правам» карыстальнікаў. Рэгулятар даў кампаніі пяць працоўных дзён на выкананне прадпісанняў. У адваротным выпадку ёй пагражае штраф да 50 тысяч бразільскіх рэалаў штодня (каля $8800).
У адказ кампанія заявіла, што яе абноўленая палітыка «адпавядае законам і нормам канфідэнцыйнасці ў Бразіліі». Meta лічыць, што патрабаванні рэгулятара з’яўляюцца «крокам назад для інавацый, канкурэнцыі ў распрацоўцы АІ і перашкаджаюць доступу жыхароў Бразіліі да пераваг АІ».
Meta паказала, што карыстальнікі могуць самі адмовіцца ад давання сваіх даных для навучання АІ. ANPD лічыць, што існуюць «празмерныя і неапраўданыя перашкоды» для гэтага. Аналагічную пазіцыю выказалі еўрапейскія рэгулятары, якія раней таксама забаранілі выкарыстанне агульнадаступных даных карыстальнікаў для навучання АІ.
Бразілія — адзін з найбуйнейшых рынкаў Meta: напрыклад, у Facebook зарэгістраваныя 102 мільёны бразільцаў. У чэрвені Human Rights Watch устанавіла, што ў адным з найбуйнейшых у свеце датасэтаў LAION-5B, які выкарыстоўваецца для навучання АІ-мадэляў, знаходзяцца фатаграфіі непаўналетніх бразільцаў, якія можна ідэнтыфікаваць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.