Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сяргей Брын кажа, што працуе над АІ у Google ледзь не штодня

Сузаснавальнік Google і экс-прэзідэнт Alphabet Сяргей Брын заявіў, што працуе ў Google «практычна кожны дзень», бо не бачыў нічога больш уражальнага, чым прагрэс у АІ, і не хоча выпусціць штосьці важнае ў гэтай сферы.

Пакінуць каментарый

Гэтай дэталлю Брын падзяліўся ў інтэрв’ю на мерапрыемстве All-In Summit у Лос-Анджэлесе на гэтым тыдні. Летась СМІ паведамлялі, што Брын вярнуўся ў Google і працуе ў штаб-кватэры кампаніі над шэрагам АІ-праектаў. Аднак сам ён публічна згадаў пра гэта ўпершыню.

Прадпрымальнік назваў АІ буйной сферай, якая хутка развіваецца і прынясе велізарную карысць чалавецтву. Таксама ён патлумачыў, чаму не думае, што для навучання больш прасунутага АІ спатрэбіцца істотна павялічваць вылічальныя магутнасці.

«Я чытаў некаторыя артыкулы, у якіх экстрапалююцца [вылічэнні] … і я не ўпэўнены, што веру ім — збольшага таму, што паляпшэнні алгарытмаў, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоў, магчыма, нават пераўзыходзяць рост вылічальных магутнасцяў, закладзеных у гэтыя мадэлі», — сказаў Брын.

Сяргей Брын асабіста просіць АІ-даследчыкаў не сыходзіць з кампаніі ў OpenAI
Сяргей Брын асабіста просіць АІ-даследчыкаў не сыходзіць з кампаніі ў OpenAI
Па тэме
Сяргей Брын асабіста просіць АІ-даследчыкаў не сыходзіць з кампаніі ў OpenAI
Сяргей Брын пракаментаваў правальны рэліз Gemini
Сяргей Брын пракаментаваў правальны рэліз Gemini
Па тэме
Сяргей Брын пракаментаваў правальны рэліз Gemini
Сяргей Брын вярнуўся да працы ў Google
Сяргей Брын вярнуўся да працы ў Google
Па тэме
Сяргей Брын вярнуўся да працы ў Google

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.