Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сяргей Брын пракаментаваў правальны рэліз Gemini

Сузаснавальнік Google Сяргей Брын выказаўся з нагоды апошніх няўдач фірмовага чат-бота Gemini на мерапрыемстве AGI House у Сан-Францыска на мінулых выходных. Паводле яго слоў, кампанія «бясспрэчна аблажалася з генерацыяй выяў». Ён дадаў, што карцінкі са скажоным гістарычным кантэкстам чат-бот, хутчэй за ўсё, выдаваў праз тое, што распрацоўшчыкі надалі недастаткова часу тэсціраванню.

1 каментарый

У лютым Google закрыла доступ да генератара малюнкаў праз Gemini пасля таго, як ён маляваў жанчын сярод «бацькоў-заснавальнікаў ЗША» і нямецкіх салдат-азіятаў. Кампанія паабяцала выправіць памылку. Таксама чат-бота крытыкавалі за тэкставыя адказы.

Брын адышоў ад спраў у Google у 2019 годзе, але вярнуўся для працы над АІ-праектамі. Ён пазначаны адной з ключавых персон у снежаньскай працы, прысвечанай Gemini. Брын і Лары Пэйдж сталі актыўней удзельнічаць у жыцці сваёй кампаніі пасля выхаду ChatGPT пры канцы 2022 года.

У студзені 2023 года New York Times пісаў, што кіраўніцтва Alphabet папрасіла іх аб дапамозе на фоне поспеху OpenAI. Пасля гэтага Брына сталі часцей заўважаць у штаб-кватэры Google у Крэмніевай даліне. Ён быў уцягнуты ў распрацоўку АІ-стратэгіі Google.

Перад аўдыторыяй AGI House ён заявіў, што «вярнуўся з пенсіі», таму што яго захапляе развіццё АІ.

«Паспешна нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Па тэме
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Цалкам непрымальна»: Пічаі пракаментаваў расісцкую праблему Gemini якая ўжо каштавала Google $90 млрд капіталізацыі
«Цалкам непрымальна»: Пічаі пракаментаваў расісцкую праблему Gemini, якая ўжо каштавала Google $90 млрд капіталізацыі
Па тэме
«Цалкам непрымальна»: Пічаі пракаментаваў расісцкую праблему Gemini, якая ўжо каштавала Google $90 млрд капіталізацыі
Індыя забараніла рэлізіць «ненадзейныя» АІ-інструменты без дазволу ўладаў. Пастаралася Google
Індыя забараніла рэлізіць «ненадзейныя» АІ-інструменты без дазволу ўладаў. Пастаралася Google
Па тэме
Індыя забараніла рэлізіць «ненадзейныя» АІ-інструменты без дазволу ўладаў. Пастаралася Google

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Кумары они такие.