Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Брытанская кампанія будзе трэкаць геалакацыю 26K супрацоўнікаў — змагаецца з аддаленай працай

Кампанія PwC, якая ўваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў аўдытарскіх і кансалтынгавых паслуг, апавясціла 26 тысяч сваіх брытанскіх супрацоўнікаў аб тым, што будзе адсочваць, дзе яны працуюць.

Пакінуць каментарый

Унутрыкарпаратыўная нататка, якая патрапіла ў распараджэнне Financial Times, была распаўсюджаная ў чацвер. Навіна закліканая фармалізаваць падыход кампаніі да сумеснай працы афлайн і пачне дзейнічаць ад студзеня.

Супрацоўнікі маюць бавіць у офісе або ў кліентаў мінімум тры дні на тыдзень. Раней прысутнічаць на працы ад іх патрабавалі два-тры дні, але гэта прадпісанне імі не выконвалася.

Кампанія адзначыла, што яе бізнэс грунтуецца на трывалых узаемаадносінах, а іх амаль заўсёды прасцей усталёўваць і падтрымліваць твар у твар. «Будучы фізічна побач, мы можам прапанаваць нашым кліентам асаблівы досвед, а таксама стварыць спрыяльную абстаноўку для навучання і коўчынгу, што з’яўляецца зарукай нашага поспеху», — напісала PwC.

Кампанія будзе штомесяц высылаць супрацоўнікам месца знаходжання, дзе яны працуюць. Паводле слоў крыніцы FT, геалакацыя таксама будзе высылацца кар’ерным коўчам супрацоўнікаў PwC. Што тычыцца пакарання, калі хтосьці будзе сістэматычна парушаць новую палітыку, то кампанія спачатку паспрабуе зразумець прычыны.

Среди удалёнщиков на треть ниже текучесть при той же продуктивности
Среди удалёнщиков на треть ниже текучесть при той же продуктивности
По теме
Среди удалёнщиков на треть ниже текучесть при той же продуктивности
Бренд смартфонов Nothing который выгоняет любителей удалёнки стал самым быстрорастущим в мире
Бренд смартфонов Nothing, который выгоняет любителей удалёнки, стал самым быстрорастущим в мире
По теме
Бренд смартфонов Nothing, который выгоняет любителей удалёнки, стал самым быстрорастущим в мире
Все больше сотрудников возвращаются в офис
Все больше сотрудников возвращаются в офис
По теме
Все больше сотрудников возвращаются в офис

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.