Брытанская паліцыя ўпершыню расследуе групавое згвалтаванне ў метасусвеце

Паліцыя Вялікабрытаніі пачала першае ў сваёй гісторыі расследаванне групавога згвалтавання ў метасусвеце, аднак перспектывы ў справы туманныя.

4 каментарыя

Паводле звестак ведамства, пацярпелая дзяўчына, якой менш за 16 гадоў, атрымала псіхалагічную траўму, калі ў часе гульні на яе аватара напала некалькі персанажаў. У выніку падлетак назірала за згвалтаваннем свайго персанажа праз гарнітуру віртуальнай рэальнасці. «На ахвяру аказваецца эмацыйнае і псіхалагічнае ўздзеянне, якое з’яўляецца больш доўгатэрміновым, ніж любыя фізічныя траўмы», — адзначылі журналісты.

У паліцыі лічаць, што дзяўчына атрымала такі ж урон, як і чалавек, які падвергнуўся згвалтаванню ў рэальным свеце, паколькі досвед метасусвету, паводле задумкі распрацоўшчыкаў, мае быць цалкам імерсіўным. Аднак цяпер заканадаўства Вялікабрытаніі не прадугледжвае пакарання для людзей, якія ўчынілі злачынствы ў віртуальнай рэальнасці. Акрамя таго, закон пра палавыя злачынствы 2003 года называе згвалтаваннем толькі фізічны кантакт паміж нападнікам і ахвярай.

У нататцы Daily Mail не прыводзіцца назвы канкрэтнай платформы, аднак ёсць заява Meta аб тым, што падобныя паводзіны непрымальныя ў Horizon Worlds, дзе карыстальнікі маюць аўтаматычную абарону ад незнаёмцаў.

Vice: без секса Метавселенную Цукерберга ждет провал
По теме
Vice: без секса Метавселенную Цукерберга ждет провал
«Мы зашли слишком далеко»: Twitch снова запретил сексуальный контент
По теме
«Мы зашли слишком далеко»: Twitch снова запретил сексуальный контент
В данных для обучения нейросети Google нашли изображения сексуального насилия над детьми
По теме
В данных для обучения нейросети Google нашли изображения сексуального насилия над детьми

Читать на dev.by