Брытанскія падлеткі ўзломваюць свае школы дзеля помсты і хайпу

У краіне з’явілася трывожная тэндэнцыя: больш за палову інцыдэнтаў уцечкі дадзеных у навучальных установах сталіся справай рук саміх вучняў.

Пакінуць каментарый

Брытанскае ўпраўленне па пытаннях інфармацыі (ICO) папярэдзіла школы аб новай забаве падлеткаў. Аналіз 215 выпадкаў паказаў, што 57% атак здзейснілі школьнікі, часта — дзеля выкліку, помсты або проста дзеля вядомасці сярод аднагодкаў.

Амаль траціна узломаў адбылася з-за банальных памылак бяспекі: вучні падбіралі слабыя паролі або знаходзілі запіскі з лагінамі. У 5% выпадкаў выкарыстоўваліся больш складаныя тэхнікі — напрыклад, трое старшакласнікаў здолелі абыйсці абарону сістэмы ўліку дадзеных і пранікнуць да асабістай інфармацыі больш за 1 400 вучняў. Двое прызналіся, што знайшлі інфармацыю на хакерскім форуме.

ICO адзначае, што падобныя захапленні могуць прывесці да ўдзелу ў кіберзлачыннасці. «Тое, што пачынаецца як выклік або жарт, можа скончыцца атакамі на крытычную інфраструктуру», — заявіла эксперт ведамства Хізэр Тумі.

Даследаванне таксама паказала, што 23% інцыдэнтаў звязаны з дрэннай практыкай абароны дадзеных — напрыклад, калі настаўнікі пакідаюць прылады без нагляду або дазваляюць імі карыстацца дзецям; 20% — з-за перасылкі дадзеных на асабістыя прылады супрацоўнікаў; 17% — з-за памылак у наладцы доступу да сістэм.

Хакер знайшоў спосаб харчавацца ў McDonald’s бясплатна
Па тэме
Хакер знайшоў спосаб харчавацца ў McDonald’s бясплатна
Microsoft заклікае пісаць код на любімай мове хакераў дзеля бяспекі
Па тэме
Microsoft заклікае пісаць код на любімай мове хакераў дзеля бяспекі
У ІТ «бэбі-бум»: зумеры кідаюць каледжы дзеля сваіх ШІ-стартапаў
Па тэме
У ІТ «бэбі-бум»: зумеры кідаюць каледжы дзеля сваіх ШІ-стартапаў

Читать на dev.by