Брытанскі рэгулятар зможа штрафаваць бігтэх без рашэння суда
Брытанскі парламент прыняў закон аб лічбавых рынках, канкурэнцыі і спажыўцах (DMCC). Ён дазволіць органам-рэгулятарам забяспечваць выкананне правілаў без дапамогі суда.

Закон дае ўпраўленню па канкурэнцыі і рынках Вялікабрытаніі (CMA) паўнамоцтвы вызначаць, ці парушыла кампанія патрабаванні, і ў выпадку парушэнняў штрафаваць без звароту ў судовыя інстанцыі. CMA можа накладаць штраф на суму да 10% ад сумы глабальнага гадавога даходу кампаніі.
Правілы маюць выконваць кампаніі, якім прысвоены стратэгічны рынкавы статус (SMS). Яны мусяць мець глабальны даход большы за 25 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў або даход у Вялікабрытаніі большы за 1 мільярд фунтаў.
Брытанскі закон нагадвае закон «аб лічбавых рынках» ЕС (DMA), які ўжо ўступіў у сілу. Еўрапейскае заканадаўства вызначае строгія патрабаванні для кампаній, якія называюць «лічбавымі брамнікамі». Гэта Apple, Google, Meta, Amazon і іншыя. DMCC, у адрозненне ад DMA, прапануе больш індывідуальны падыход да патрабаванняў.
Таксама DMCC вырашае пытанні абароны спажыўцоў, напрыклад, забараняе фальшывыя водгукі і схаваныя плацяжы, патрабуе большай празрыстасці дамоў аб лічбавай падпісцы, рэгулюе другасны продаж квіткоў. Таксама дакумент рэгулюе зліццё кампаній, адчувальнае для брытанскага рынку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Британские эмираты похоже хотят совсем окуклиться.