Брытанскі рэгулятар заблакаваў угоду Microsoft з Activision Blizzard

Рэгулятар апублікаваў справаздачу, у якой заявіў, што ўгода нашкодзіць рынку воблачнага геймінгу, інавацыям і разнастайнасці выбару для гульцоў.

7 каментарыяў

Microsoft заявіла, што расчараваная рашэннем ведамства і будзе падаваць апеляцыю. Кампанія лічыць, што рашэнне CMA заснаванае на памылковым разуменні гульнявога рынку. Activision Blizzard заявіла, што дапаможа Microsoft аспрэчыць рашэнне рэгулятара. На думку студыі, блакаванне паказвае, што Вялікабрытанія з’яўляецца няўдалым месцам для вядзення гульнявога бізнэсу.

Раней СМІ пісалі, што Microsoft рыхтуецца закрыць угоду, чакаючы рашэння CMA на сваю карысць. Журналісты мяркуюць, што для кампаніі блакаванне сталася нечаканасцю. Акрамя CMA супраць угоды выступае Федэральная гандлёвая камісія ЗША, якая падала ў суд супраць Microsoft.

Геймеры зноў падалі ў суд супраць Microsoft і Activision Blizzard
Па тэме
Геймеры зноў падалі ў суд супраць Microsoft і Activision Blizzard
Японский регулятор одобрил сделку Microsoft и Activision Blizzard
По теме
Японский регулятор одобрил сделку Microsoft и Activision Blizzard
Бобі Коцік: Sony расчароўвае, але Activision Blizzard працягне з ёй супрацоўнічаць
Па тэме
Бобі Коцік: Sony расчароўвае, але Activision Blizzard працягне з ёй супрацоўнічаць

Читать на dev.by