Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis наконт зняцця санкцый
Гэта першы такі пазоў, пададзены ў адпаведнасці з палажэннем пра судовы перагляд санкцыйных рашэнняў.
Суддзя Высокага суда Лондана Роберт Джэй адхіліў пазоў кампаніі Synesis наконт скасавання пастановы брытанскага МЗС пра санкцыі, паведамляе Petersandpeters.com.
Як адзначаецца ў судовым рашэнні, гэта першая справа ў адпаведнасці з палажэннем пра судовы перагляд брытанскага Закона пра санкцыі і барацьбу з адмываннем грошай 2018 года.
Вялікабрытанія далучылася да трэцяга пакета санкцый ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў і кампаній 18 снежня 2020 года. У яго трапілі 29 чалавек і 7 юрыдычных асоб, у тым ліку ТАА «Сінезіс» як распрацоўшчык сістэмы распазнавання твараў Kipod.
Паводле версіі Рады ЕС, «Synesis забяспечыла беларускія ўлады платформай назірання, здольнай аналізаваць відэа з ужываннем тэхналогіі распазнавання твараў. Гэта робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі беларускага дзяржаўнага апарату ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі».
Будучы нязгоднай з высновамі Рады ЕС, Synesis абскардзіла санкцыі ў судзе ЕС. Аднак рашэння па справе яшчэ няма.
24 лютага 2022 года Synesis трапіла пад санкцыі ЗША.
Читать на dev.by