Дэйцінг-праграма Bumble выклала зыходны код функцыі выяўлення непажаданых нюдсаў
Дэйцінг-праграма вырашыла змагацца з непажаданымі выявамі галізны з дапамогай штучнага інтэлекту.
З 2019 года сэрвіс выкарыстоўвае машыннае навучанне для абароны карыстальнікаў ад непрыстойных фатаграфій. Функцыя Private Detector аналізуе выявы, каб вызначыць, не ці ўтрымліваюць тыя непрымальнага кантэнту. Яна была распрацаваная ў першую чаргу для блакавання фатаграфій з аголенай натурай, але таксама можа адзначаць сэлфі без кашулі або выявы зброі. Пры выяўленні забароненага кантэнту праграма размывае фота і дазваляе карыстальніку вырашыць, ці хоча ён праглядзець выяву, заблакаваць або паведаміць сэрвісу пра чалавека, які гэта даслаў.
Нядаўна кампанія выклала адкрыты зыходны код на GitHub. «Мы спадзяемся, што гэтая функцыя будзе прынятая шырэйшай тэхнічнай супольнасцю, паколькі мы працуем у тандэме, каб зрабіць інтэрнэт бяспечнейшым месцам», — заявілі ў кампаніі. Даследаванне 2016 года паказала, што 57% жанчын спазнавалі дамаганні ў праграмах для знаёмстваў. У 2020 годзе даследаванне ў Вялікабрытаніі выявіла, што 76% дзяўчат ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў атрымлівалі выявы аголенай натуры без запыту.
Читать на dev.by