Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

TikTok адключыў сэрвіс у ЗША, але ненадоўга, дзякуючы Трампу

Увечары 18 студзеня TikTok перастаў працаваць у амерыканскіх карыстальнікаў. Блакаванне пачалося на некалькі гадзін раней за вызначаны Вярхоўным судом ЗША тэрмін — 19 студзеня. Гэтаму папярэднічалі працяглыя разборы і патрабаванні амерыканскага ўрада, каб кітайская кампанія ByteDance, якая валодае сацсеткай, прадала свой бізнэс у ЗША пад падставай забеспячэння нацбяспекі. Але ўгоды не адбылося.

Пакінуць каментарый

Пры спробе адкрыць праграму амерыканскія карыстальнікі бачылі паведамленне, што TikTok прыпыніў працу ў сувязі з судовай забаронай. Але спадзяецца вярнуцца, паколькі пераабраны прэзідэнт Дональд Трамп даў зразумець, што паспрабуе знайсці рашэнне пасля ўступлення на пасаду. Таксама TikTok знік з крамаў праграм Apple і Google.

Блакаванне доўжылася менш за суткі. У нядзелю днём TikTok паведаміў у Х, што разам з правайдарамі працуе над аднаўленнем сэрвісу. Сацсетка падзякавала Трампу «за яснасць і гарантыю таго, што правайдары не будуць пакараныя» за забеспячэнне доступу да яе. У TikTok дадалі, што разам з ім будуць шукаць «доўгатэрміновае рашэнне», дзякуючы якому сацсетка зможа застацца ў ЗША.

TikTok налічвае ў ЗША больш за 170 млн юзераў. Цікавай была рэакцыя некаторых на будучы бан. Адныя сталі заканамерна выгружаць свае акаўнты і пераходзіць у іншыя праграмы для абмену кароткімі відэа, напрыклад, RedNote і Lemon8. Другія накіравалі хвалю нянавісці на Meta і яе гендырэктара Марка Цукерберга. Яму пісалі, што яго «ненавідзяць 170 млн чалавек», што Meta крадзе функцыі ў іншых праграм, рылзы з’явіліся толькі дзякуючы TikTok і ніколі не стануць лепшымі, чым у TikTok. Таксама яму нагадалі, што ягоныя сацсеткі гадамі прадавалі карыстальніцкія звесткі ў Кітай. А трэція нават узрадаваліся бану, бо думскролінг у іх ператварыўся ў залежнасць, і задумаліся пра поўную адмову ад гартання стужкі ў сацсетках.

Кітайская праграма набрала амаль 3 млн амерыканскіх карыстальнікаў за адзін дзень
Кітайская праграма набрала амаль 3 млн амерыканскіх карыстальнікаў за адзін дзень
Па тэме
Кітайская праграма набрала амаль 3 млн амерыканскіх карыстальнікаў за адзін дзень
Трамп плануе адтэрмінаваць забарону TikTok для продажу сацсеткі
Трамп плануе адтэрмінаваць забарону TikTok для продажу сацсеткі
Па тэме
Трамп плануе адтэрмінаваць забарону TikTok для продажу сацсеткі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.