Былы супрацоўнік Google, Facebook і Белага дома назваў чатыры звычкі нэтворкінгу, якія дапамагаюць знайсці працу
Аўтар кантэнту з Осціна Аляксандр Сміт каля васьмі гадоў працаваў у тэхіндустрыі — у Facebook і Google, а падчас вучобы ў каледжы стажыраваўся ў Белым доме пры Бараку Абаме. Паводле Сміта, офер у Google ён атрымаў выключна дзякуючы сувязям, і ў Facebook нэтворкінг таксама адыграў сваю ролю. У эпоху ШІ, скарачэнняў і вялікай канкурэнцыі на рынку працы недастаткова папросту скласці пераканаўчае рэзюмэ — важна, каб яго ўбачылі людзі, якія прымаюць рашэнні. Сміт раіць ставіцца да нэтворкінгу як да доўгатэрміновых інвестыцый накшталт пенсійнага рахунку: пачынаць варта загадзя, пакуль яшчэ ёсць старая праца, і рабіць вось гэтыя чатыры рэчы.

Актыўнасць у LinkedIn
Каб развіваць сетку кантактаў і асабісты брэнд на платформе, зусім неабавязкова станавіцца паўнавартасным блогерам ці аўтарам кантэнту. Паводле Сміта, дзякуючы публікацыям у LinkedIn людзі часта пазнаюць яго, калі ён піша ім першым, а рэкрутары з буйных кампаній нярэдка выходзяць на сувязь самі. Прыкметны профіль і зразумелы асабісты брэнд вельмі спрашчаюць кантакт і першае знаёмства.
Будзьце шчырымі
Натуральнасць заўсёды адыгрывала важную ролю ў зносінах, але цяпер яна цэніцца яшчэ вышэй пра бясконцы паток аднатыпных паведамленняў і пастоў, згенераваных нейрасеткамі. Замест сухога афіцыёзу Сміт раіць шукаць з суразмоўцамі агульныя чалавечыя інтарэсы — напрыклад, ён сам завязваў карысныя знаёмствы, абмяркоўваючы новы альбом нейкай спявачкі ці доўгі адпачынак дзеля падарожжаў. Асабістыя кропкі судакранання робяць вас у вачах суразмоўцы жывым чалавекам і паказваюць, што вы сапраўды праявілі да яго цікавасць.
Праяўляйце эмпатыю
Не патрабуйце ад суразмоўцы занадта шмат пры першым жа кантакце. Сміт нагадвае, што нават самыя прадуманыя лісты часта застаюцца без адказу папросту таму, што ў людзей хапае клопатаў: праца, сям’я, хобі і дзясяткі іншых задач. Ён рэкамендуе не прымаць маўчанне на свой рахунак — калі з дваццаці паведамленняў адказалі толькі на некалькі, гэта норма.
Выбірайце правільных людзей
Многія па інерцыі пішуць толькі тым, хто пастаянна мільгае ў стужцы LinkedIn — вядомым рэкрутэрам ці аўтарам пастоў пра пошук працы, але ў такіх людзей асабістая перапіска і так перагружаная. Сміт раіць звяртаць увагу на спецыялістаў, якія рэдка публікуюць пасты: яны атрымліваюць значна менш запытаў і ахвотней ідуць на кантакт. Акрамя таго, важна вывучаць профіль чалавека перад зваротам — падчас працы ў Google і Facebook Сміту на нетэхнічнай пасадзе пастаянна пісалі праграмісты і аналітыкі дадзеных з просьбай дапамагчы падрыхтавацца да суразмоўя, хаця ён папросту не мог параіць ім нічога па справе.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.