ByteDance паказала свой генератар відэа. Ён стварае злавесна рэалістычныя дыпфэйкі
Кампанія ByteDance, уладальніца TikTok, паказала генератар відэа OmniHuman-1. Мадэль здольная ствараць дзівосна рэалістычныя дыпфэйкі, выкарыстоўваючы ўсяго толькі адную фатаграфію і запіс голасу.
Кампанія ByteDance, уладальніца TikTok, паказала генератар відэа OmniHuman-1. Мадэль здольная ствараць дзівосна рэалістычныя дыпфэйкі, выкарыстоўваючы ўсяго толькі адную фатаграфію і запіс голасу.
Мадэль здольная генераваць відэа адвольнай даўжыні, наладжваць суадносіны бакоў і кадраванне, а таксама змяняць рухі цела і жэсты ў існых роліках. Для стварэння дыпфэйку сістэме дастаткова адной фатаграфіі і запісу голасу.
У якасці прыкладаў ByteDance прадэманстравала згенераваныя выступы на TED Talk і лекцыю Альберта Эйнштэйна. Хоць вынікі ў большасці выпадкаў выглядаюць вельмі пераканаўча, часам могуць узнікаць некаторыя ненатуральныя рухі, асабліва ў складаных позах.
OmniHuman-1 была навучаная на 18 700 гадзін відэаданых з выкарыстаннем новага падыходу «omni-conditions», які дазваляе мадэлі навучацца на некалькіх крыніцах уваходных даных, такіх як тэкст, аўдыя і паставы цела. Паводле даных даследчыкаў, такі метад навучання дапамагае АІ «значна скараціць страты даных». Крыніцы відэаматэрыялаў, на якіх адбывалася навучанне, не раскрываюцца.
Тэхналогія дыпфэйкаў выклікае сур’ёзныя асцярогі праз магчымасць яе выкарыстання для дэзынфармацыі, махлярства ды іншых несумленных мэт. Летась дыпфэйкі выкарыстоўваліся для ўвядзення выбаршчыкаў у зман у часе выбараў у розных краінах. Акрамя таго, зафіксаваныя выпадкі фінансавага махлярства, калі злачынцы выдавалі сябе за знакамітасцяў з мэтай падману.
Многія эксперты па этыцы АІ выступаюць за рэгуляванне тэхналогіі дыпфэйкаў. У адсутнасць федэральнага закона больш за 10 штатаў у ЗША ўжо ўвялі законы супраць махлярства з выкарыстаннем АІ. Некаторыя тэхналагічныя кампаніі, напрыклад, Google і Meta, распрацоўваюць прылады для выяўлення дыпфэйкаў. Паводле даных Deloitte, шкода ад махлярства з выкарыстаннем АІ-кантэнту ў 2023 годзе перавысіла $12 мільярдаў і ў 2027 годзе можа дасягнуць $40 мільярдаў у ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А дикпики?
"зловеще реалистичные"