Sora — новы АІ-генератар відэа ад OpenAI. Як ім карыстацца
Кампанія запусціла сваю рэвалюцыйную генератыўную мадэль Sora для стварэння відэа паводле тэкставых апісанняў. Расказваем, як ёю карыстацца і наколькі яна прасунутая.
Кампанія запусціла сваю рэвалюцыйную генератыўную мадэль Sora для стварэння відэа паводле тэкставых апісанняў. Расказваем, як ёю карыстацца і наколькі яна прасунутая.
Кампанія запусціла сваю рэвалюцыйную генератыўную мадэль Sora для стварэння відэа паводле тэкставых апісанняў. Расказваем, як ёю карыстацца і наколькі яна прасунутая.
OpenAI упершыню паказала Sora ў лютым 2024 года, выпусціўшы дэманстрацыйныя ролікі і тэхнічную справаздачу мадэлі. На той момант доступ да Sora быў абмежаваны невялікай групай мастакоў, дызайнераў і кінематаграфістаў для тэсціравання і збору водгукаў. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, новая версія мадэлі Sora Turbo значна хутчэйшая за яе папярэдніцу. Цяпер мадэль даступная на сайце sora.com.
Sora можа ствараць розныя відэа: ад 5 да 20 секунд у розных суадносінах бакоў і разрознасці ад 480p да 1080p. Таксама ёсць шырокі, вертыкальны і квадратны фарматы. Карыстальнікі могуць генераваць кантэнт з дапамогай тэкставых запытаў, а таксама выкарыстоўваць існыя відэа для рэдагавання і стварэння новага кантэнту з дапамогай інструмента Re-mix.
day 3 -✨sora
— shyamal (@shyamalanadkat) December 9, 2024
rolling out starting today at https://t.co/9chu6jWk9w. have fun! pic.twitter.com/m2OrZef7Zy
Інтэрфейс сэрвісу прапаноўвае некалькі інструментаў: Storyboard дазваляе карыстальнікам ствараць відэа на аснове паслядоўнасці падказак, Blend аб’ядноўвае два відэа, захоўваючы элементы абодвух, а опцыі Loop і Re-cut даюць магчымасць дадаткова наладжваць і рэдагаваць свае відэа і сцэны. Таксама ў праграме ёсць стужкі рэкамендацый, якія паказваюць генератыўныя ролікі іншых карыстальнікаў.
Пасля рэгістрацыі карыстальніку адкрываецца асабісты кабінет, у ніжняй частцы якога знаходзіцца поле ўводу і наладаў генерацыі. Можна выбраць суадносіны бакоў (16:9, 1:1, 9:16), разрознасць (480p, 720p, 1080p), працягласць (ад 5 да 20 секунд), колькасць генераваных відэа (да чатырох за адзін раз). Таксама можна выбраць шаблон стылю відэа.
Sora Turbo даступная ў складзе падпіскі ChatGPT Plus і Pro. Кожная генерацыя відэа будзе каштаваць карыстальніку пэўную колькасць «крэдытаў». Відэа ў 480p каштуе ад 20 да 150 крэдытаў, ролік у 720p — ад 30 да 540 крэдытаў. Відэа ў 1080p будзе самым «дарагім»: ад 100 да 2000 крэдытаў. OpenAI не патлумачыла, што менавіта ўплывае на колькасць выдаткаваных крэдытаў.
Sora credits vary by resolution and duration, with ChatGPT Plus and Pro plans providing 1,000 and 10,000 credits respectively, resetting monthly without rollover
— Tibor Blaho (@btibor91) December 9, 2024
— Sora credits are required for video generation, with costs depending on resolution and duration: 480p videos cost… pic.twitter.com/4KZrgOfqCA
Кампанія ўкараніла шэраг мер бяспекі і ахоўных механізмаў. Распрацоўшчык папярэдзіў, што ў выпадку парушэнняў карыстальніку могуць забараніць карыстацца мадэллю або прыпыніць працу яго акаўнта.
OpenAI абмяжоўвае доступ да некаторых функцый мадэлі, каб даць супольнасці час адаптавацца і распрацаваць нормы адказнага выкарыстання. Напрыклад, загрузка выяў людзей пакуль абмежаваная толькі абранымі тэсціроўшчыкамі. OpenAI патлумачыла, што не стала дазваляць загружаць фота і відэа рэальных людзей, бо баіцца злоўжыванняў.
Блогер Маркус Браўнлі, вядомы як MKBHD, працаваў з папярэдняй версіяй Sora і заявіў, што мадэль працуе не ідэальна. У цэлым Sora мае тыя ж недахопы, што і іншыя генератары відэа: у роліках часта аб’екты нясталыя. Напрыклад, яны могуць перамяшчацца нелагічна, знікаць і з’яўляцца ў іншых месцах без ніякае на тое прычыны.
Яшчэ адная праблема — гэта канцавіны персанажаў, мадэль можа недалічыцца пальцаў або пераблытаць ногі пры перадачы хады. Браўнлі лічыць, што мадэль можа быць карыснай для стварэння заставак, анімацый, стоп-кадраў і іншых дапаможных выяў, аднак ён не стаў бы яе рэкамендаваць для стварэння рэалістычных ролікаў.
Sora is here for Plus and Pro users at no additional cost! Pushing the boundaries of visual generation will require breakthroughs both in ML and HCI. Really proud to have worked on this brand new product with @billpeeb @rohanjamin @cmikeh2 and the rest of the Sora team!.. pic.twitter.com/OjZMDDc7ma
— Aditya Ramesh (@model_mechanic) December 9, 2024
OpenAI падкрэслівае, што выпушчаная мадэль — гэта «ранняя версія» Sora, якая непазбежна будзе памыляцца. «Яна не ідэальная, але ўжо на тым этапе, калі мы думаем, што яна будзе сапраўды карыснай для дапаўнення чалавечай творчасці», — заявіў кіраўнік даследавання Sora Уіл Піблз.
Рэліз Sora адбыўся пасля таго, як група тэсціроўшчыкаў зліла доступ да відэагенератара на знак пратэсту супраць таго, што яны назвалі двудушнасцю і «стыхійным адмываннем» з боку OpenAI. Актывісты сцвярджаюць, што кампанія аказвала ціск на ранніх тэсціроўшчыкаў Sora, уключаючы сяброў чырвонай каманды і творчых партнёраў, каб тыя стваралі пазітыўны наратыў вакол Sora, і не стала справядліва ўзнагароджваць іх за працу.
Кампанія заявіла, што мадэль даступная ў ЗША і многіх іншых краінах (поўны спіс можна паглядзець тут). Пры гэтым цяпер Sora недаступная ў Вялікабрытаніі, Швейцарыі і краінах ЕС. Гэта можа быць звязана з юрыдычнымі праблемамі праз дзеянне нядаўна прынятага Закона пра лічбавыя паслугі (DSA). Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман адзначыў, што запуск у «большасці краін Еўропы» можа «заняць некаторы час».
Станам на 10 снежня пры спробе зарэгістравацца сайт Sora паведамляе, што каманда OpenAI часова абмежавала рэгістрацыю новых карыстальнікаў. Верагодна, гэта звязана з наплывам ахвотных паспрабаваць мадэль. Нават калі ў карыстальніка няма падпіскі, ён усё роўна зможа праглядаць стужку відэаролікаў, створаных іншымі карыстальнікамі з дапамогай Sora.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.