Былы праграміст вярнуўся з Варшавы і атрымаў тэрмін са статусам «тэрарыста»

Сілавікі дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» 32-гадовага жыхара Наваполацка Вячаслава Дземянчонка. Яго абвінавацілі ў «прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» паводле ч. 3 арт. 361 КК за заклікі да санкцый. Прысуд уступіў у сілу.

1 каментарый

Паводле звестак найстарэйшага беларускага выдання, Дземянчонка абвінавачвалі ў «пагрозе нацыянальнай бяспецы Беларусі». Яму маглі прысудзіць ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення волі, але прысуд у любым выпадку прадугледжвае калонію. Сутнасць абвінавачання і дакладны тэрмін невядомыя.

Дземянчонак нарадзіўся ў 1993 годзе ў вёсцы Шпакоўшчына Полацкага раёна. У 2013 годзе скончыў Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж па спецыяльнасці «тэхнік-праграміст» і год працаваў у аддзеле культуры Полацкага райвыканкама інжынерам-праграмістам. Потым уладкаваўся электраманцёрам у Полацкі аддзел Дэпартамента аховы МУС. Пасля працаваў праграмістам у Полацкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

У 2021 годзе Дземянчонак скончыў факультэт інфармацыйных тэхналогій ПДУ, пасля чаго працаваў інжынерам-электроншчыкам у Наваполацкай цэнтральнай раённай бальніцы, адкуль звольніўся восенню 2022 года.

У наступныя гады ў сацсетках былі адзнакі, што малады чалавек жыў у Гродне і Варшаве. Апошні раз Дземянчонак быў анлайн у канцы 2023 года. Пасля гэтага, імаверна, і быў арыштаваны.

Супрацоўніцу «Пеленга» ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»
Па тэме
Супрацоўніцу «Пеленга» ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»
«Будучы патрыётам, раптам стаў экстрэмістам»: кіраўнік «Лесты» ўпершыню пракаментаваў абвінавачанні
Па тэме
«Будучы патрыётам, раптам стаў экстрэмістам»: кіраўнік «Лесты» ўпершыню пракаментаваў абвінавачанні

Читать на dev.by