Былая тэхдырэктарка OpenAI шукае фінансаванне для свайго АІ-стартапа
Міра Мураці, былая тэхналагічная дырэктарка стартапа, прыцягвае інвестыцыі ад венчурных фондаў для новага стартапа ў сферы штучнага інтэлекту. Кампанія плануе распрацоўваць прадукты на базе ўласных АІ-мадэляў.
Міра Мураці, былая тэхналагічная дырэктарка стартапа, прыцягвае інвестыцыі ад венчурных фондаў для новага стартапа ў сферы штучнага інтэлекту. Кампанія плануе распрацоўваць прадукты на базе ўласных АІ-мадэляў.
Паводле звестак Reuters, Мураці актыўна вядзе перамовы аб прыцягненні інвестыцый у свой новы АІ-праект. Пакуль невядома, ці зойме Мураці пасаду генеральнай дырэктаркі ва ўласным стартапе.
Паводле слоў адной з крыніц агенцтва, дыскусіі знаходзяцца на ранняй стадыі, аднак патэнцыйны аб’ём прыцягнутых сродкаў можа перавысіць $ 100 мільёнаў, улічваючы рэпутацыю Мураці ў індустрыі і значныя фінансавыя рэсурсы, неабходныя для навучання ўласных мадэляў АІ.
Да праекта можа далучыцца Барэт Зоф, вядомы даследчык, які пакінуў OpenAI у той жа дзень, што і Мураці пры канцы верасня. Раней The Information паведамляла, што Зоф таксама плануе стварыць уласны стартап, а Мураці пачала актыўна клікаць супрацоўнікаў OpenAI у сваю новую кампанію.
Міра Мураці прапрацавала ў OpenAI больш за шэсць гадоў, узначальваючы праекты, такія як ChatGPT і DALL-E, і адыграла ключавую ролю ў шматмільярдным партнёрстве з Microsoft, найбуйнейшым фінансавым інвестарам OpenAI. Раней яна працавала ў стартапе Leap Motion, які займаецца дапоўненай рэальнасцю, і ў Tesla.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Эти гИИены почувствовали запах денег
Берут сколько могут унести, пока инвесторы еще ведутся на разговоры про AGI и прочую научную фантастику.