Call Of Duty: Modern Warfare II стала самай прадаванай гульнёй у гісторыі франшызы
Паводле даных партала Barron’s, выручка за першы ўікэнд перавысіла $600 мільёнаў.
Паводле даных партала Barron’s, выручка за першы ўікэнд перавысіла $600 мільёнаў.
Паводле даных партала Barron’s, выручка за першы ўікэнд перавысіла $600 мільёнаў.
Студыі Infinity Ward і Activision Blizzard пакуль не ўдакладнілі стартавыя паказчыкі Modern Warfare II, аднак аналітыкі адзначаюць, што гульня выступіла нашмат лепш за Vanguard, якая выйшла ў 2012 годзе. Выдавец тады заявіў, што продажы гульні былі аднымі з самых нізкіх у серыі. Пра лепшы старт Modern Warfare II сярод іншых частак франшызы заявіла таксама Sony.
Раней Microsoft заявіла, што Sony заплаціла Activision Blizzard за адсутнасць гульняў у Game Pass. Паводле слоў прадстаўнікоў Microsoft, кампанія прапаноўвала Sony выпускаць гульні серыі на PlayStation як мінімум да 2027 года, аднак тая нібыта адмовілася. Кіраўнік Xbox заявіў, што ў інтарэсах кампаніі выпускаць гульню на ўсіх платформах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.