Candybober on my head: легендарныя мемы пераклалі з дапамогай нейрасеткі
Новая нейрасетка HeyGen дазваляе перакладаць тэкст з ролікаў на іншыя мовы, захоўваючы арыгінальныя галасы з імітацыяй руху вуснаў.
Сэрвіс зрабіў сапраўдны фурор сярод карыстальнікаў. Апрабаваць нейрасетку ў дзеянні можа любы ахвотны. На сайце можна аформіць падпіску, але ў бясплатным рэжыме можна стварыць адно відэа. У сацсетках пачалі публікаваць першыя вынікі: карыстальнікі сталі перакладаць вядомыя мемы на англійскую, нямецкую, польскую ды іншыя мовы.
Напрыклад, пры дапамозе нейрасеткі ўжо паспелі перакласці мемы «Боршч з капусткай, але не чырвонай», «Кандзібобер», маналог «Чалавека, які ідзе да ракі», фрагмент з фільма «Брат 2» ды іншыя. Каментатары заўважылі, што штучны інтэлект вельмі праўдападобна перакладае і змяняе міміку персанажаў пад выбраную мову.
Читать на dev.by