CD Projekt RED пачала працу над сіквелам Cyberpunk 2077
Бостанскі офіс студыі быў створаны спецыяльна для распрацоўкі працягу гульні, якая ўжо стала культавай. У ім будзе расказаная перадгісторыя галоўнага героя.
Сіквел Cyberpunk 2077 пад кодавай назвай Orion знаходзіцца на стадыі «канцэптуальнага дызайну». Наратыўны дырэктар Orion Ігар Саржынскі назваў 9 студзеня першым працоўным днём у бостанскім офісе і «афіцыйным стартам нашага падарожжа да Orion».
«Я як ніколі ўзбударажаны гэтым праектам і ўпэўнены, што мы зможам зрабіць нешта сапраўды асаблівае. Cyberpunk 2077 быў толькі размінкай», — заявіў ён.
Паводле задумы распрацоўшчыкаў, Orion «раскрые патэнцыял сусвету» Cyberpunk 2077 і будзе ўтрымліваць перадгісторыю галоўнага героя. Аднак у Orion няма нейкай прамой дасылкі да лору франшызы, бо пра што будзе гульня, пакуль ніхто не ведае. Распрацоўку сіквела ўзначаліла рэжысёрка першай гульні Габрыэль Аматанжэла.
Читать на dev.by