CD Projekt RED анансавала рэмейк першага «Ведзьмара» — у гонар 15-годдзя гульні

Студыя анансавала рэмейк першай гульні падчас 15-годдзя франшызы.

1 каментарый

Рэмейк ствараюць на базе рухавіка Unreal Engine 5, кодавая назва праекта — Canis Majoris. За распрацоўку адказвае польская студыя Fool’s Theory, у працы дапамагаюць многія ветэраны каманды «Ведзьмара», творчы кірунак праекту задае CD Projekt RED. У студыі заявілі, што хочуць стварыць гульню з максімальнай увагай да дэталяў і павагай да арыгінала.

Адзначаецца, што распрацоўшчыкі не будуць выкарыстоўваць асеты першай часткі, якая выйшла ў 2007 годзе, то-бок гульню створаць з нуля. Дату выхаду і платформы не называюць. Арыгінальная The Witcher выйшла 26 кастрычніка 2007 года на ПК, стаўшы першай гульнёй CD Projekt RED.

Сооснователь CD Projekt покинул пост гендиректора после 28 лет работы
По теме
Сооснователь CD Projekt покинул пост гендиректора после 28 лет работы
CDPR открыла новое подразделение в США для разработки следующей игры Cyberpunk
По теме
CDPR открыла новое подразделение в США для разработки следующей игры Cyberpunk
CD Projekt RED продала 20 млн копий Cyberpunk 2077
По теме
CD Projekt RED продала 20 млн копий Cyberpunk 2077

Читать на dev.by