CEO Anthropic: амаль палова маёй працы — культура кампаніі, а не распрацоўка ШІ
Генеральны дырэктар Anthropic Дарыа Амадэй заявіў, што значную частку свайго працоўнага часу прысвячае не мадэлям і прадуктам, а культуры ўнутры кампаніі. Паводле яго, на гэта сыходзіць каля траціны або нават 40% ягонага часу.
Генеральны дырэктар Anthropic Дарыа Амадэй заявіў, што значную частку свайго працоўнага часу прысвячае не мадэлям і прадуктам, а культуры ўнутры кампаніі. Паводле яго, на гэта сыходзіць каля траціны або нават 40% ягонага часу.
У інтэрв’ю Dwarkesh Podcast кіраўнік Anthropic расказаў, што па меры росту кампаніі ён ужо не можа ўдзельнічаць ва ўсіх тэхнічных і прадуктавых рашэннях. Таму Амадэй канцэнтруецца на больш агульнай задачы: каб супрацоўнікі разумелі місію кампаніі, давяралі адзін аднаму і працавалі ў адным кірунку.
Цяпер у Anthropic каля 2500 супрацоўнікаў. Кампанія, паводле дадзеных Fortune, нядаўна канфідэнцыйна падала дакументы на IPO пасля раўнда на $65 мільярдаў пры ацэнцы ў $965 мільярдаў.
Адзін з галоўных інструментаў Амадэя — рэгулярныя агульныя сустрэчы з супрацоўнікамі. Раз у два тыдні ён праводзіць фармат DVQ, або Dario Vision Quest. На такіх сустрэчах ён выступае перад камандай з дакументам на тры-чатыры старонкі і каля гадзіны расказвае пра стратэгію прадукту, геапалітыку, стан ШІ-індустрыі і будучыню кампаніі.
Амадэй дадаў, што імкнецца гаварыць з супрацоўнікамі начыстую і пазбягаць «corpo speak» — карпаратыўнай мовы з размытымі фармулёўкамі. Ён таксама вядзе актыўны Slack-канал, дзе адказвае на пытанні супрацоўнікаў і дзеліцца думкамі пра кампанію цягам тыдня.
«Сэнс у тым, каб атрымаць рэпутацыю чалавека, які кажа кампаніі праўду пра тое, што адбываецца, называе рэчы сваімі імёнамі, прызнае праблемы і пазбягае карпаратыўнай мовы і абарончай камунікацыі, якая часта неабходная на публіцы», — сказаў ён.
Пводле Амадэя, унутры кампаніі ён можа быць больш адкрытым, чым у публічных заявах. Ён лічыць, што такая прамалінейнасць дапамагае ўтрымліваць супрацоўнікаў вакол агульнай місіі, асабліва калі Anthropic хутка расце і сутыкаецца з ціскам канкурэнтаў.
Anthropic з самага пачатку будавала рэпутацыю кампаніі, якая ставіць бяспеку ШІ на першае месца. Аднак у 2026 годзе яна змяніла сваю палітыку Responsible Scaling Policy і змякчыла ранейшае абавязацельства спыняць навучанне больш магутных мадэляў, калі кампанія не можа гарантаваць дастатковы ўзровень бяспекі.
У Anthropic растлумачылі гэта ціскам канкурэнцыі і адсутнасцю адзіных правілаў для ўсёй галіны. Крытыкі, аднак, убачылі ў гэтым адыход ад ранейшага іміджу кампаніі як лабараторыі, для якой бяспека важнейшая за хуткасць распрацоўкі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.