Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

CEO Google патлумачыў, чаму ў кампаніі ўсё трываюць і трываюць звальненні

Сёлета Google — павольна і метадычна — правяла ўжо некалькі раўндаў звальненняў. Кіраўнік кампаніі Сундар Пічаі ў інтэрв’ю Bloomberg расказаў, што яна «не спяшаецца, каб усё зрабіць правільна».

2 каментарыя

Раней Пічаі крытыкавалі як кіраўніка і за тое, як арганізаваныя звальненні. Нягледзячы на гэта ён кажа, што як кіраўнік вялікай кампаніі ён прымае «менш сур’ёзных рашэнняў, але яны маюць быць выразнымі».

У адных выпадках, паводле яго слоў, Google спрашчае структуру каманд, у другіх — пераводзіць людзей на новыя кірункі. Некаторыя каманды кампанія скасоўвае цалкам, каб стаць больш паваротлівай.

Ад пачатку 2023 года Google адным махам скараціла 12 тысяч чалавек. 2024 год таксама пачаўся са звальнення тысяч супрацоўнікаў у ключавых інжынерных і хардверных групах. Тады Пічаі казаў, што на гэтым яшчэ не ўсё — і стрымаў слова.

Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Па тэме
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі

У красавіку кампанія пазбавілася супрацоўнікаў у некалькіх камандах, якія займаліся фінансамі і нерухомасцю. Таксама быў анансаваны рэлакейт некаторых пазіцый у Бангалор, Мехіка і Дублін.

У Google не прызнаюцца, колькі людзей выгналі ад пачатку года. Пічаі ў інтэрв’ю сказаў, што кампанія «пераразмяркоўвае людзей» на «найбольш прыярытэтныя» праекты.

Скарачэння маюць дапамагчы Google знізіць выдаткі на распрацоўку АІ і развіццё шэрагу воблачных тэхналогій. У каментары Business Insider прадстаўнік Google таксама адзначыў, што кампанія правяла шэраг пераўтварэнняў для павышэння эфектыўнасці, ліквідацыі лішніх слаёў у іерархіі і прывядзення рэсурсаў у адпаведнасць з прыярытэтамі.

Пічаі: бум генератыўнага АІ заспеў Google знянацку
Пічаі: бум генератыўнага АІ заспеў Google знянацку
Па тэме
Пічаі: бум генератыўнага АІ заспеў Google знянацку
Google звольніла 200 чалавек перанесла некаторыя пазіцыі ў Індыю і Мексіку
Google звольніла 200 чалавек, перанесла некаторыя пазіцыі ў Індыю і Мексіку
Па тэме
Google звольніла 200 чалавек, перанесла некаторыя пазіцыі ў Індыю і Мексіку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Тут главное себя не уволить. А так то всё ясно, под корону набрали тучи людей лишь бы не у конкурентов ожидая супер прибылей, а тут излом экономики и кризис плюс "эксперты" блаблакают как счас интеллект офисников заменит вот и понесло маятник в другую сторону

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
-1

Толи еще будет :D