Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

CEO Klarna вайбкодзіць, каб эканоміць час сваім інжынерам. І наогул вайбкодзіць усё жыццё

Генеральны дырэктар шведскага фінтэха Klarna Себасцьян Семяткоўскі вялікі фанат вайб-кодынгу. У нядаўнім выпуску падкаста Sourcery ён распавёў, як ШІ-інструменты кшталту Cursor дапамагаюць яму хутчэй будаваць прататыпы прадуктаў і эканоміць час інжынерам і прадакт-менеджарам.

Пакінуць каментарый

«Я быў бізнесменам, а потым я пачаў знаёміцца з Cursor», — сказаў Семяткоўскі. У яго няма айцішнага бэкграўнду, і ён адзначыў, што па сутнасці вайбкодзіць усё сваё жыццё, раздаючы інструкцыі замест промптаў падначаленым-тэхнарам.

Але цяпер сутнасць і тэмпы распрацоўкі змяніліся. Да з’яўлення Cursor яму даводзілася тлумачыць інжынерам на мітынгах, што трэба зрабіць, і яны вярталіся з прататыпам праз некалькі тыдняў. «Розніца толькі ў тым, што цяпер я сядаю за кампутар і раблю тое ж самае з дапамогай ШІ, і праз 20 хвілін у мяне на руках гатовы прататып», — адзначыў прадпрымальнік.

Па яго словах, дзякуючы ШІ ён эканоміць шмат часу сваім супрацоўнікам. Напрыклад, сам тэстуе сырыя ідэі з дапамогай тэхналогіі, і прыходзіць да інжынераў і прадуктовікаў з чымсьці, што з большай верагоднасцю можна рэалізаваць.

Кампанія была заснавана ў 2005 годзе, а ў пачатку месяца выйшла на Нью-Ёркскую фондавую біржу. У першы дзень таргоў акцыі Klarna ўзляцелі на 30% — са стартавых $40 да $52.

Семяткоўскі не адзіны СЕО, які захапляецца інструментамі для праграмавання на базе ШІ. Нядаўна генеральны дырэктар Google Сундар Пічаі распавядаў, як навайбкодзіў вэб-старонку. Вайб-кодынг ужо ператварыўся з прыемнага бонуса ў рэзюмэ ў маст-хэв. Business Insider яшчэ ў чэрвені паведамляў, што Visa, Reddit, DoorDash і шматлікія стартапы наўпрост патрабуюць ад саіскальнікаў навыкі працы з ШІ-рэдактарамі кода накшталт Cursor і Bolt.

Фінтэх Klarna перамудрыў з ШІ вяртае людзей
Фінтэх Klarna перамудрыў з ШІ, вяртае людзей
Па тэме
Фінтэх Klarna перамудрыў з ШІ, вяртае людзей
Вайб-кодынг адыходзіць у мінулае — цяпер стаўка на агентныя «раі»
Вайб-кодынг адыходзіць у мінулае — цяпер стаўка на агентныя «раі»
Па тэме
Вайб-кодынг адыходзіць у мінулае — цяпер стаўка на агентныя «раі»
«Кампетэнтнасць сцякае праз пальцы»: чаму вайб-кодынг палохае праграмістаў
«Кампетэнтнасць сцякае праз пальцы»: чаму вайб-кодынг палохае праграмістаў
Па тэме
«Кампетэнтнасць сцякае праз пальцы»: чаму вайб-кодынг палохае праграмістаў
Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.