Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

CEO Microsoft назваў навык, які складаней за ўсё развіць. І ён не звязаны з ІТ

Гендырэктар Microsoft Сацья Надэла лічыць, што эмпатыя — гэта не проста «мяккі» (іх яшчэ называюць гнуткімі) навык, а вельмі важная частка прафесійнага і асабістага жыцця.

7 каментарыяў
CEO Microsoft назваў навык, які складаней за ўсё развіць. І ён не звязаны з ІТ

Гендырэктар Microsoft Сацья Надэла лічыць, што эмпатыя — гэта не проста «мяккі» (іх яшчэ называюць гнуткімі) навык, а вельмі важная частка прафесійнага і асабістага жыцця.

«Эмпатыя — гэта не мяккі навык. Насамрэч гэты навык даецца нам цяжэй за ўсё: узаемадзейнічаць са светам, узаемадзейнічаць з самымі важнымі для нас людзьмі», — сказаў Надэла ў інтэрв’ю гендырэктару медыяканцэрна Axel Springer Маціясу Допфнеру.

Кіраўнік Microsoft падзяліўся сваёй асабістай гісторыяй — пра тое, як хвароба дзіцяці змяніла яго стаўленне да жыцця. Яго сын Заін быў паралізаваны і пакутаваў цэрэбральным паралічам. Ён памёр у лютым 2022 года ва ўзросце 26 гадоў.

«У першыя некалькі гадоў я больш знаходзіўся ў горы ад таго, што адбылося з маімі планамі. Я глядзеў на сваю жонку Ану і на тое, што яна рабіла — яна кінула працу архітэктарам і вадзіла, вазіла яго па Сіэтле на ўсе магчымыя тэрапіі. Я назіраў за гэтым і пачаў разважаць над гэтым, а потым зразумеў, што са мной нічога не адбылося. Нешта адбылося з маім сынам, і я пачаў глядзець на свет яго вачыма», — расказаў Надэла.

Гэты жыццёвы досвед перавярнуў яго ўспрыманне. «Гэта цалкам змяніла мяне як чалавека, як бацьку, мужа і кіраўніка на працы», — працягнуў Надэла.

СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников
СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников
По теме
СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников

Гендырэктар рэдмандскага тэхнагіганта не ўпершыню кажа пра важнасць эмпатыі на працы — раней ён адзначаў, што эмпатыя ў адносінах да каманды можа вельмі спрыяць кар’ернаму росту.

«Калі вы праяўляеце эмпатыю да людзей, яны будуць выкладвацца па поўнай і вы таксама будзеце расці», — адзначаў Надэла.

Таксама Надэла лічыць эмпатыю ключавым кампанентам у стварэнні інавацый: «Інавацыі — гэта пра задавальненне нездаволеных і невыказаных патрэбаў кліента. У чым іх крыніца? Хтосьці скажа, што ў дызайн-мысленні, але дызайн-мысленне і ёсць эмпатыя».

Вынікі даследаванняў таксама паказваюць, што эмпатыя — адная з галоўных лідарскіх якасцяў. 90% амерыканскіх работнікаў, апытаных у 2021 годзе экспертамі Ernst & Young, сказалі, што здольнасць менеджара да суперажывання павышае іх задаволенасць ад працы, прадукцыйнасць і лаяльнасць. Больш за палову рэспандэнтаў хоць бы раз звальнялася праз тое, што начальнікі не праяўлялі разумення да іх праблем на працы або ў асабістым жыцці.

Blind опубликовал топ СЕО которых сотрудники поддерживают больше всего
Blind опубликовал топ СЕО, которых сотрудники поддерживают больше всего
По теме
Blind опубликовал топ СЕО, которых сотрудники поддерживают больше всего
СЕО Microsoft поблагодарил сотрудников за рекордный финансовый год. И они очень разозлились
СЕО Microsoft поблагодарил сотрудников за рекордный финансовый год. И они очень разозлились
По теме
СЕО Microsoft поблагодарил сотрудников за рекордный финансовый год. И они очень разозлились

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

Та у него с этим навыком плохо до немагу. На свои продукты посмотрите. Это уродство которым невозможно пользоваться.

enrichment
enrichment dev в ATT
0

Какие продукты? C++/c#, Azure, PBI, GitHub, SSMS/SSIS/SSAS/SSRS, VStudio/VCode, MS365 - это всё уродство, которыми невозможно пользоваться? Винда, как и скайп, в свое время тоже были на коне.
Ваши продукты много лучше?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 кастрычніка 2023, 21:17

Anonymous
Anonymous
0

Когда C++ и GitHub стали от Микрософт?

А так да, хотелось бы посмотреть, что этот господин вместо MS Word и Excel использует настолько крутое.
Винда и сейчас лучшее для десктопа здорового человека.

enrichment
enrichment dev в ATT
0

Да, с++ ошибка, хотя вся среда на которой я его учил микрософтовская была компилятор, иде, мсдн и проч. А гитхаб был куплен микрософтом 5лет назад. С тех пор он стал только лучше.

0

Сатья Наделла похож на Рептилию из Мортал Комбат

0

Если судить по комментариям, то Сатья Наделла на 100% прав.

Anonymous
Anonymous
0

Общие слова вроде Миру-Мир