CEO Nvidia: не вучыце дзяцей кодзіць

АІ-рэвалюцыя зробіць навыкі праграмавання састарэлымі, таму дзяцей лепш навучаць іншым дысцыплінах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Nvidia Джэнсен Хуанг на Сусветным урадавым саміце, які прайшоў у Дубаі ў сярэдзіне лютага.

8 каментарыяў

Паводле слоў прадпрымальніка, апошнія 10-15 гадоў усе прамоўцы на сцэнах тэхналагічных мерапрыемстваў кажуць, як важна вучыць дзяцей інфарматыцы і праграмаванню і што наогул умець кодзіць мусяць усе. «Насамрэч усё амаль роўна наадварот», — лічыць Хуанг.

«Нашая задача — стварыць такія камп’ютарныя тэхналогіі, каб нікому не даводзілася праграмаваць. І каб мова праграмавання была чалавечай. Каб кожны ў свеце быў праграмістам. У гэтым і заключаецца чараўніцтва штучнага інтэлекту», — растлумачыў ён.

Хуанг дадаў, што замест гэтага людзям варта авалодваць экспертнымі навыкамі ў больш карысных сферах, напрыклад, у біялогіі, адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадарцы, каб вырашаць галіновыя задачы пры дапамозе тэхналогій, проста сказаўшы камп’ютару, што рабіць.

Для праграмавання людзям патрэбная будзе толькі адная мова — натуральная, але іх трэба будзе навучыць, як і калі ўжываць яе для гэтай мэты, — сцвярджае кіраўнік Nvidia. Ідэю аб тым, што генератыўны АІ зробіць праграмістам любога, ён агучваў яшчэ год таму на выставе COMPUTEX на Тайвані.

Пракуратура прыкрыла дзіцячы адукацыйны цэнтр у Лідзе, дзе вучылі праграмаванню і англійскай
Па тэме
Пракуратура прыкрыла дзіцячы адукацыйны цэнтр у Лідзе, дзе вучылі праграмаванню і англійскай
«Прачынаюся з трывогай раніцамі»: гендырэктар Nvidia перажывае, што кампанія можа пацярпець крах
Па тэме
«Прачынаюся з трывогай раніцамі»: гендырэктар Nvidia перажывае, што кампанія можа пацярпець крах

Читать на dev.by