CEO Nvidia: OpenClaw можа стаць для ШІ тым жа, чым Windows стала для ПК
Кіраўнік Nvidia Джэнсен Хуанг лічыць, што бізнесу больш нельга ігнараваць феномен OpenClaw. Па яго словах, зараз кожнай кампаніі патрэбна стратэгія працы з такімі сістэмамі.
Кіраўнік Nvidia Джэнсен Хуанг лічыць, што бізнесу больш нельга ігнараваць феномен OpenClaw. Па яго словах, зараз кожнай кампаніі патрэбна стратэгія працы з такімі сістэмамі.
Кіраўнік Nvidia Джэнсен Хуанг лічыць, што бізнесу больш нельга ігнараваць феномен OpenClaw. Па яго словах, зараз кожнай кампаніі патрэбна стратэгія працы з такімі сістэмамі.
«Сёння ў кожнай кампаніі ў свеце павінна быць стратэгія OpenClaw — стратэгія агентных сістэм. Гэта новы камп’ютар», — заявіў Хуанг на канферэнцыі Nvidia GTC у Сан-Хасэ.
OpenClaw — гэта ШІ-агент, які ў апошнія месяцы хутка стаў папулярным у Крамянёвай даліне. Раней ён быў вядомы як Clawdbot і Moltbot. OpenAI перацягнула яго стваральніка Пітэра Штайнбергера, але сам праект працягне развівацца як опенсорсны.
Хуанг вельмі высока ацаніў тэхналогію. Па яго словах, OpenClaw «зрабіў магчымым стварэнне персанальных ШІ-агентаў», і наступствы гэтага могуць быць велізарнымі. Ён дадаў, што праект «даў індустрыі роўна тое, што ёй было патрэбна — і ў патрэбны момант».
Кіраўнік Nvidia параўнаў значэнне OpenClaw з тэхналогіямі, якія ў свой час сфарміравалі сучасную ІТ-экасістэму: аперацыйнай сістэмай Linux, воблачным праектам Kubernetes і мовай разметкі HTML. Па яго словах, OpenClaw можа сыграць для ШІ прыблізна тую ж ролю, што Windows калісьці сыграла для персанальных камп’ютараў.
Пры гэтым ён адзначыў і важную праблему — бяспеку. Каб вырашыць яе, Nvidia прадставіла ўласную версію тэхналогіі NemoClaw. Яна дазваляе дадаваць да ШІ-агентаў, якіх у праекце называюць «claws», дадатковыя механізмы абароны і кантролю прыватнасці.
«Там ёсць сеткавыя абмежаванні і прыватны роўтэр. Дзякуючы гэтаму мы можам абараніць сістэму і не дазваляць агентам выконваць дзеянні ўнутры кампаніі без кантролю — рабіць гэта бяспечна», — растлумачыў Хуанг. На канферэнцыі кампанія таксама праводзіць мерапрыемства «build-a-claw», дзе ўдзельнікі могуць сабраць уласнага ШІ-агента.
Стваральнік OpenClaw Пітэр Штайнбергер у заяве, апублікаванай Nvidia, сказаў, што праект дапамагае наблізіць людзей да ШІ і стварыць свет, у якім у кожнага ёсць уласныя агенты. Па яго словах, разам з Nvidia і партнёрамі экасістэма стварае «агентаў і ахоўныя механізмы, якія дазволяць любому чалавеку запускаць моцных і бяспечных ШІ-асістэнтаў».
Акрамя гэтага, на канферэнцыі Nvidia прадставіла новую сістэму інферэнса, у якой выкарыстоўваецца тэхналогія стартапа Groq — кампанія раней заключыла з ім угоду на $20 млрд. Хуанг таксама прагназуе, што попыт на ШІ-чыпы Nvidia Blackwell і Nvidia Rubin да 2027 года можа дасягнуць $1 трлн.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.