Чат-бот Grok цяпер у Telegram

Маск афіцыйна пацвердзіў інтэграцыю распрацаванага яго кампаніяй чат-бота Grok у мэсэнджар Telegram. Цяпер карыстальнікі Telegram Premium змогуць узаемадзейнічаць з нейрасеткай непасрэдна ў дадатку.

1 каментарый

Для выкарыстання Grok у Telegram неабходная падпіска Telegram Premium. Пры запуску бот прадстаўляецца як «перадавая размоўная мадэль xAI для сур’ёзных і не вельмі дыскусій» і прапануе адправіць паведамленне, каб пачаць размову.

Аднак адказы Grok у Telegram могуць быць не такімі разгорнутымі або не заўсёды дакладнымі ў параўнанні з арыгінальным чат-ботам у X. Некаторыя функцыі, такія як Think або Deepsearch, у Telegram недаступныя, у адрозненні ад X або асобнай аплікацыі Grok.

Паводле слоў Маска, Grok мае доступ да «інфармацыі ў рэальным часе праз платформу X, што з’яўляецца велізарнай перавагай перад іншымі праграмамі», а таксама здольны генераваць тэксты з сарказмам і гумарам. Трэцяя версія Grok была прадстаўлена 17 лютага. У X чат-бот таксама даступны для прэміум-падпісчыкаў.

Раней на канферэнцыі Tesla Ілан Маск узгадваў пра патэнцыйную карысць xAI у развіцці беспілотнага кіравання і стварэнні новага цэнтра апрацоўкі дадзеных, а таксама пра магчымасць інтэграцыі чат-бота з праграмным забеспячэннем Tesla. Bloomberg паведамляў, што xAI вядзе перамовы аб прыцягненні $10 мільярдаў інвестыцый, што можа павысіць кошт стартапа прыкладна да $75 мільярдаў.

Чат-бот Grok заговорил — и начал материться, флиртовать с пользователями и унижать ChatGPT
Па тэме
Чат-бот Grok заговорил — и начал материться, флиртовать с пользователями и унижать ChatGPT
Grok 3 можа быць не такім крутым: распрацоўшчыка абвінавацілі ў падтасоўцы вынікаў тэсту
Па тэме
Grok 3 можа быць не такім крутым: распрацоўшчыка абвінавацілі ў падтасоўцы вынікаў тэсту

Читать на dev.by