Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ChatGPT да гэтага часу самы папулярны чат-бот, але канкурэнты наступаюць на пяткі

ChatGPT застаецца самым папулярным чат-ботам у свеце, але сэрвісы-канкурэнты пачынаюць яго даганяць, паводле дадзеных аналітычных кампаній Similarweb і Sensor Tower.

Пакінуць каментарый

Similarweb зафіксавала прыкметны рост выкарыстання такіх ботаў, як Gemini ад Google і Copilot ад Microsoft. У сакавіку трафік Gemini вырас да 10,9 мільёна штодзённых наведванняў па ўсім свеце, што на 7,4% больш у параўнанні з папярэднім месяцам, а штодзённыя наведванні Copilot павялічыліся да 2,4 мільёна — рост на 2,1% з лютага.

Таксама чат-бот Claude ад Anthropic дасягнуў 3,3 мільёна штодзённых наведванняў у сакавіку, а бот DeepSeek перавысіў 16,5 мільёна наведванняў за той жа месяц. Тым часам Grok ад xAI, які атрымаў аплікацыю ўсяго некалькі месяцаў таму, паказаў такі ж вынік, як і DeepSeek, — 16,5 мільёна штодзённых наведванняў.

Тым не менш ChatGPT застаецца прызнаным лідарам галіны: аўдыторыя чат-бота напрыканцы сакавіка перасягнула 500 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у тыдзень. Рэдактар Similarweb Дэвід Карр адзначыў, што барацьба за другое месца сярод чат-ботаў становіцца ўсё больш жорсткай.

«За сакавік DeepSeek займае другое месца, нягледзячы на падзенне трафіку на 25% у параўнанні з лютым, калі меркаваць па штодзённых наведваннях. Кітайскі чат-бот літаральна ўварваўся на рынак у студзені, але цяпер найбольшы імпульс у Grok ад xAI Ілана Маска: яго трафік вырас амаль на 800% за месяц», — паведаміў Карр.

Паводле дадзеных Sensor Tower, аплікацыя Claude паказала рост колькасці штотыднёвых актыўных карыстальнікаў на 21% за тыдзень з 24 лютага, калі Anthropic прадставіла сваю апошнюю флагманскую мадэль Claude 3.7 Sonnet. За два тыдні да гэтага, неўзабаве пасля таго як Google зрабіла мадэль Gemini 2.0 Flash агульнадаступнай, колькасць штотыднёвых актыўных карыстальнікаў аплікацыі Gemini вырасла на 42%.

Абрахам Юсеф, старэйшы аналітык Sensor Tower, звязвае гэты рост не толькі з новымі мадэлямі, але і са з’яўленнем дадатковых функцый. Так, у мінулым месяцы Google дадала ў Gemini функцыю Canvas, якая дазваляе карыстальнікам папярэдне праглядаць вынікі кодавых праектаў, а Anthropic паступова пашырае інструментарый свайго кліента Claude.

«Выпуск папулярных новых мадэляў ШІ, павышаная цікавасць спажыўцоў да гэтай сферы, укараненне новых функцый і магчымасцей, а таксама рост колькасці ўнікальных сцэнараў выкарыстання спрыяюць павелічэнню аўдыторыі аплікацый чат-ботаў з ШІ», — адзначыў Юсеф.

Рэклама і SEO-смецце сапсавалі пашукавікі: ChatGPT Perplexity і нават ШІ Google шукаюць інфармацыю лепш
Рэклама і SEO-смецце сапсавалі пашукавікі: ChatGPT, Perplexity і нават ШІ Google шукаюць інфармацыю лепш
Па тэме
Рэклама і SEO-смецце сапсавалі пашукавікі: ChatGPT, Perplexity і нават ШІ Google шукаюць інфармацыю лепш
OpenAI дадала новы генератар выяў у ChatGPT
OpenAI дадала новы генератар выяў у ChatGPT
Па тэме
OpenAI дадала новы генератар выяў у ChatGPT
Чытайце таксама
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
2 каментарыя
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта
Авторы фильма с помощью дипфейков убрали 30 фраз со словом «f*ck», чтобы смягчить возрастной рейтинг

1 каментарый
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.