Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ChatGPT, Gemini і Perplexity раяць фэйкавыя інтэрнэт-крамы. Вось хто памыляецца часцей

ChatGPT, Gemini і Perplexity могуць накіроўваць пакупнікоў у падробленыя інтэрнэт-крамы. Даследаванне паказала, што падазроныя сайты сустракаюцца ў 15% адказаў Perplexity, 8% — ChatGPT і 4% — Gemini.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
ChatGPT, Gemini і Perplexity раяць фэйкавыя інтэрнэт-крамы. Вось хто памыляецца часцей

ChatGPT, Gemini і Perplexity могуць накіроўваць пакупнікоў у падробленыя інтэрнэт-крамы. Даследаванне паказала, што падазроныя сайты сустракаюцца ў 15% адказаў Perplexity, 8% — ChatGPT і 4% — Gemini.

Даследаванне правяла кампанія Podqi, якая займаецца абаронай брэндаў у інтэрнэце. Спецыялісты праверылі 6795 адказаў трох чат-ботаў на пытанні пра куплю тавараў 151 брэнда, у тым Lululemon, Birkenstock, Stüssy і Le Creuset.

ШІ пыталіся, дзе можна купіць прадукцыю пэўнай маркі, якія крамы яе прадаюць і ці існуюць афіцыйныя сайты брэнда ў іншых краінах. Тэставанне праходзіла ў два этапы ў верасні.

У агульнай складанасці падазроныя сайты з’явіліся прыблізна ў 9% адказаў. Даследчыкі выявілі 718 такіх дамэнаў: 351 адносіўся да падробленых крам або прадаўцоў меркаваных падробак, яшчэ 367 аказаліся нефункцыянуючымі сайтамі. Апошнія таксама патэнцыяльна небяспечныя: пратэрмінаваны дамэн могуць зарэгістраваць махляры.

У 57% адказаў, якія змяшчалі падазроныя сайты, чат-боты рэкамендавалі іх як месца пакупкі. Яшчэ ў 34% выпадкаў проста ўзгадвалі адрас без тлумачэнняў і толькі ў 9% папярэджвалі пра небяспеку.

Лепш за іншых з папярэджаннямі справляўся ChatGPT: ён адзначаў рызыку ў 24% адказаў, дзе сустракаліся падазроныя сайты. Gemini радзей за іншых наогул паказваў такія адрасы.

Асабліва часта праблемы ўзнікалі, калі карыстальнікі пыталіся пра афіцыйныя рэгіянальныя крамы брэндаў. Падазроныя спасылкі з’яўляліся ў 16% такіх адказаў. Часам чат-боты нават прыдумлялі рэгіянальныя сайты кампаній, у якіх іх не існуе.

Напрыклад, Perplexity памылкова назваў старонні сайт афіцыйнай крамай Stüssy і рэкамендаваў яго як надзейнае месца для пакупкі арыгінальных тавараў. Невялікія брэнды аказаліся больш уразлівымі за буйныя: у адказах пра прадукцыю вядомых кампаній падазроныя сайты сустракаліся прыкладна ўдвая радзей.

Аўтары даследавання раяць праверяць адрас крамы на афіцыйным сайце брэнда, перш чым уводзіць асабістыя дадзеныя або рэквізіты банкаўскай карткі.

ШІ-агенты павінны замаўляць нам ежу, таксі і жыллё. Uber і Airbnb кажуць, імі ніхто не карыстаецца

Па тэме

Без ботаў і ШІ: з'явілася «цалкам чалавечая» сацсетка, дзе ў кожнага юзера — «пацверджаны пульс»
Без ботаў і ШІ: з’явілася «цалкам чалавечая» сацсетка, дзе ў кожнага юзера — «пацверджаны пульс»

Claude ці Codex? Даследчыкі падлічылі, што выгадней распрацоўшчыкам на розных тарыфах

Чытайце таксама
Чат-боты згаджаюцца з памылкамі ў промптах, калі іх не папярэдзіць

ШІ робіць сур'ёзныя памылкі ў навінах у палове выпадкаў

1 каментарый
Perplexity прапануе мікс штучнага інтэлекту ChatGPT, Gemini і Grok за $200 у месяц
Perplexity прапануе мікс штучнага інтэлекту ChatGPT, Gemini і Grok за $200 у месяц
Perplexity прапануе мікс штучнага інтэлекту ChatGPT, Gemini і Grok за $200 у месяц
ChatGPT, Gemini і Perplexity раяць фэйкавыя інтэрнэт-крамы. Вось хто памыляецца часцей
ChatGPT, Gemini і Perplexity раяць фэйкавыя інтэрнэт-крамы. Вось хто памыляецца часцей
ChatGPT, Gemini і Perplexity раяць фэйкавыя інтэрнэт-крамы. Вось хто памыляецца часцей

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.