ChatGPT ломіцца ад згадкі некалькіх імёнаў. Усё гэта рэальныя людзі
Карыстальнікі чат-бота выявілі дзіўную памылку: пры спробе запытаць інфармацыю пра чалавека на імя Дэвід Маер або проста напісаць гэтае імя, бот завісае і выдае паведамленне пра памылку.
Карыстальнікі чат-бота выявілі дзіўную памылку: пры спробе запытаць інфармацыю пра чалавека на імя Дэвід Маер або проста напісаць гэтае імя, бот завісае і выдае паведамленне пра памылку.
Памылка ўзнікае толькі пры напісанні імені David Mayer на англійскай мове. ChatGPT можа даць інфармацыю пра Дэйва Маера або Дэвіда Маера, калі імя напісанае на рускай мове. Таксама бот без праблем апрацоўвае запыты пра людзей з прозвішчам Маер або імем Дэвід, калі яны не выкарыстоўваюцца ў спалучэнні.
Акрамя David Mayer, карыстальнікі выявілі яшчэ некалькі імёнаў, якія выклікаюць збой ChatGPT: Brian Hood, Jonathan Turley, Jonathan Zittrain, David Faber і Guido Scorza. Усе гэтыя людзі з’яўляюцца публічнымі фігурамі, якія, магчыма, падавалі запыты на выдаленне або абмежаванне доступу да сваёй асабістай інфармацыі ў інтэрнэце.
Okay update:
u/jopeljoona has uncovered more a few more names that trigger the same response.
The last one is an Italian lawyer who has publicly posted about filing a GDPR right to be forgotten request. pic.twitter.com/yRDa7K8rl0
Напрыклад, Браян Худ, мэр аўстралійскага горада, раней абвінавачваў ChatGPT у распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра яго дачыненне да злачынства. Пасля звароту яго адвакатаў да OpenAI інфармацыя была выдаленая, але, магчыма, імя Худа трапіла ў нейкі «чорны спіс», каб прадухіліць паўтарэнне падобных інцыдэнтаў.
Іншыя імёны са спіса таксама звязаныя з тэмамі канфідэнцыйнасці і абароны даных. Джонатан Зітрэйн — прафесар права, які выступае за «права на забыццё» ў інтэрнэце. Гвіда Скорца працуе ў італьянскім органе абароны даных.
Найбольш верагоднай выглядае тэорыя, што ChatGPT мае ўбудаваны фільтр, што блакуе апрацоўку пэўных імёнаў, якія могуць быць звязаныя з праблемамі канфідэнцыйнасці, бяспекі або юрыдычнымі рызыкамі. Магчыма, гэты фільтр быў пашкоджаны або няправільна настроены, што прывяло да ўзнікнення памылкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ломается от упоминания имён его бывших...