Кафаўндар OpenAI Грэг Брокман, які займаў тут пасаду прэзідэнта, вярнуўся ў стартап пасля трохмесячнага адпачынку, паведамляе Bloomberg. Раней кампанію пакінула адразу некалькі топ-менеджараў і сузаснавальнікаў.

Брокман абвясціў, што афіцыйна аднавіў працу ў OpenAI, учора ва ўнутранай рассылцы для супрацоўнікаў. Ён сказаў, што сумесна з гендырэктарам Сэмам Альтманам працаваў над стварэннем для сябе новай пасады, на якой ён засяродзіцца на значных тэхнічных праблемах, якія стаяць перад кампаніяй.
Раней з кампаніі сышлі тэхдырэктарка Міра Мураці, вядучая спецыялістка па бяспецы Ліліян Венг, а таксама сузаснавальнікі Джон Шульман і Ілля Суцкевер. Цяпер у камандзе засталіся толькі тры сузаснавальнікі, уключаючы Брокмана. Ён стаў галоўным саюзнікам Альтмана, калі яго ненадоўга выгналі ў мінулым годзе.
У OpenAI пацвердзілі вяртанне Брокмана. У жніўні ён паведаміў, што возьме адпачынак да канца года, каб «адпачыць» «упершыню» ад моманту заснавання OpenAI дзевяць гадоў таму.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Засланный казачок
Это разборка питерская