На пачатку лютага партал Resumebuilder.com апытаў 1000 бізнэсоўцаў, якія плануюць або ўжо карыстаюцца ChatGPT. Выявілася, што чатбот укаранілі амаль у палове іх кампаній. З іх прыкладна ў палове ўжо ёсць выпадкі, калі ён замяніў жывых працаўнікоў.
На пачатку лютага партал Resumebuilder.com апытаў 1000 бізнэсоўцаў, якія плануюць або ўжо карыстаюцца ChatGPT. Выявілася, што чатбот укаранілі амаль у палове іх кампаній. З іх прыкладна ў палове ўжо ёсць выпадкі, калі ён замяніў жывых працаўнікоў.
Так, 66% выкарыстоўваюць ChatGPT для напісання кода, 58% — для капірайтынгу і генерацыі кантэнту, 57% — у тэхпадтрымцы, а 52% — для стварэння рэзюмэ нарад ды іншых дакументаў.
Што тычыцца хайрынгу, 77% кампаній, якія выкарыстоўваюць ChatGPT, ужываюць чатбот для напісання вакансій, 66% — для падрыхтоўкі пытанняў да сумоўя, 65% — для адказу на заяўкі суіскальнікаў.
Аналітыкі ResumeBuilder.com адзначаюць, што ў цэлым кампаніі вельмі задаволеныя працай ChatGPT. 55% ацэньваюць яе на «выдатна», 34% — на «вельмі добра».
ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
Эксперты папярэджваюць, што чатбот мае недахопы і выклікае пытанні, напрыклад, з нагоды этычнасці, плагіяту, перадузятасцей (расавых і сэксісцкіх), дакладнасці вынікаў і падыходаў да навучання. Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман пакуль сам незадаволены якасцю мадэлі і ў нядаўнім трэдзе ў Twitter разважаў пра небяспекі, якія тоіць штучны інтэлект. Прадпрымальнік папярэджвае, што ChatGPT у яго цяперашнім увасабленні не варта выкарыстоўваць для задач высокай важнасці.
Між тым амаль усе кампаніі, якія выкарыстоўваюць ChatGPT сказалі, што чатбот дапамог ім зэканоміць грошы. 48% ацанілі эканомію ў $50+ тысяч, яшчэ 11% — $100+ тысяч. З тых кампаній, якія ўжо выкарыстоўваюць чатбот, 93% плануюць рабіць гэта яшчэ актыўней.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ура, наконец web monkey перестанут называть себя разработчиками.