ChatGPT навучыўся запамінаць факты пра карыстальнікаў і іх перавагі
Карыстальнікам ChatGPT больш не прыйдзецца раз за разам паўтараць чат-боту, як трэба фарматаваць імэйлы, або чытаць адныя і тыя ж парады аб тым, як правесці выходныя. OpenAI зрабіла бота больш персаналізаваным, надзяліўшы яго «памяццю»: цяпер ён зможа трымаць у галаве інфармацыю пра карыстальніка і дыялогі з ім.
Новая функцыя будзе працаваць двума спосабамі. Карыстальнік зможа сам папрасіць ChatGPT запомніць тыя ці іншыя факты пра сябе (напрыклад, што ён заўсёды піша код на Java або што ў ягонага дзіцяці алергія на апельсіны). Альбо чат-бот будзе сам выцягваць патрэбныя дэталі пра карыстальніка і яго звычках з гісторыі ў працэсе камунікацыі. Мэта OpenAI — зрабіць яго больш зручным, а адказы — больш рэлевантнымі.
Навіна ўжо выклікала асцярогі з нагоды збору карыстальніцкіх даных чат-ботам, а таксама іх канфідэнцыйнасці і выкарыстання OpenAI для далейшай трэніроўкі бота. OpenAI абяцае, што карыстальнікі будуць мець кантроль над памяццю ChatGPT. Таксама ён не будзе захоўваць «адчувальную» інфармацыю, напрыклад, пра здароўе. Карыстальнікі заўсёды змогуць даведацца ў ChatGPT, якія звесткі пра іх ён захоўвае, і папрасіць выдаліць іх з памяці.
Функцыя запамінання будзе ўключаная па змаўчанні, але яе можна будзе адключыць у наладах. Пакуль яна знаходзіцца на этапе тэсціравання і даступная абмежаванаму ліку карыстальнікаў. Тэрмінаў рэлізу для больш шырокай аўдыторыі распрацоўшчыкі не ўдакладняюць.
Читать на dev.by