ChatGPT выявіўся папулярнейшым за Маска і ўсіх-усіх на свеце на «Вікіпедыі» ў 2023 годзе. Вось топ-25
Матэрыял пра ChatGPT узначаліў спіс англамоўных артыкулаў, якія набралі больш за ўсё праглядаў у 2023 годзе. Топ-25 самых папулярных артыкулаў учора апублікаваў Фонд Вікімедыя. Спіс ахоплівае перыяд ад 1 студзеня да 28 лістапада. У цэлым англамоўны сегмент энцыклапедыі сабраў больш за 84 млрд праглядаў.

Чат-ботам OpenAI, запушчаным у лістападзе 2022 года, карыстальнікі цікавіліся больш за 49 млн разоў, а ў першым паўгоддзі штодня лік ішоў на 100-400 тысяч. У суме артыкулы пра ChatGPT на ўсіх мовах былі прачытаныя больш за 79 млн разоў. Акрамя гэтага, у топ трапіў скандальны прадпрымальнік Ілан Маск.
Поўны пералік выглядае так:
ChatGPT, 49 490 406 праглядаў
Спіс памерлых у 2023 годзе, 42 666 860
Чэмпіянат свету па крыкеце 2023, 38 171 653
Індыйская прэм’ер-ліга, 32 012 810
Апенгеймер (фільм), 28 348 248
Чэмпіянат свету па крыкеце, 25 961 417
Роберт Апенгеймер, 25 672 469
Салдат (Jawan, фільм), 21 791 126
Індыйская прэм’ер-ліга 2023, 20 694 974
Патхан: Двубой са смерцю (Pathaan, фільм), 19 932 509
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.