Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі

У студзені ChatGPT перасягнула адзнаку ў 100 млн штомесячных актыўных карыстальнікаў — усяго праз два месяцы па запуску. Такім чынам, чат-бот OpenАІ стаў самай хуткарослай спажывецкай праграмай у свеце, піша Reuters са спасылкай на даследаванне UBS.

Пакінуць каментарый

Паводле даных аналітычнай фірмы Similarweb, у студзені нейрасеткай у сярэднім карысталася прыкладна 13 млн унікальных карыстальнікаў на дзень. Гэта больш як удвая перавышае снежаньскі паказчык.

«За 20 гадоў назіранняў за інтэрнэт-прасторай мы не можам назваць хутчэйшага росту спажывецкай інтэрнэт-праграмы», — напісалі спецыялісты UBS.

Для параўнання, паводле даных Sensor Tower, TikTok дасягнуў такога распаўсюджвання за 9 месяцаў па запуску, а Instagram спатрэбілася 2,5 гады, каб набраць 100 млн MAU.

Стваральнік Gmail: ChatGPT знішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў

Па тэме

OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT

ChatGPT набрала мільён карыстальнікаў за 5 дзён. Колькі (гадоў) спатрэбілася іншым папулярным сэрвісам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.