ChatGPT адказвае лепей, калі паабяцаць яму чаявыя
Карыстальніца Х пад нікам thebes высветліла, што ChatGPT выдае больш якасныя адказы на запыты, калі паабяцаць яму чаявыя.
thebes прасіла чат-бота згенераваць невялікі фрагмент кода. Запыт быў дапоўнены адным з трох абяцанняў: у першым праграмістка проста казала, што чаявых не будзе, у другім за «ідэальнае рашэнне» чат-боту прапаноўвалася $20, а ў трэцім — $200.
Як высветлілася, ChatGPT адказвае лепш і больш разгорнута, калі чакае ўзнагароджанне, хоць сам у дыялогу пра яго не нагадвае. Пры гэтым, калі даследчыца спытала, як перавесці боту чаявыя, ён адказаў, што рады старацца, але грошай не возьме.
Чат-боту Amazon менш за тыдзень, а ён ужо «галюцынуе» і злівае каардынаты дата-цэнтраў кампаніі
Чат-боту Amazon менш за тыдзень, а ён ужо «галюцынуе» і злівае каардынаты дата-цэнтраў кампаніі
«Верш, верш, верш, верш…» у Google знайшлі цікавы спосаб вывудзіць у ChatGPT навучальныя даныя — уключна з персанальнымі
«Верш, верш, верш, верш…» у Google знайшлі цікавы спосаб вывудзіць у ChatGPT навучальныя даныя — уключна з персанальнымі
Читать на dev.by