ChatGPT дапамог студэнтцы аспрэчыць штраф за паркоўку
Брытанская студэнтка Ёркскага ўнівэрсітэта Святога Джона Мілі Хоўлтан папрасіла ChatGPT скласці ліст з просьбай скасаваць штраф за паркоўку, які ёй выпісалі памылкова — і яно спрацавала. Гісторыю расказвае ВВС.

Штраф складаў каля $74. Дзяўчына кажа, што спачатку хацела проста заплаціць, але студэнту лішнія выдаткі без патрэбы. Сфармуляваць сваю пазіцыю для ўладаў самастойна ёй было складана, і тады яна вырашыла папрасіць дапамогі ў ChatGPT.
Хоўлтан увяла чатботу ўсе неабходныя падрабязнасці — пра тое, што яна аплаціла паркоўку на сваёй вуліцы на два гады наперад і не збіралася наўмысна паркавацца ў неналежным месцы.
ChatGPT выдала тэкст звароту, у які Хоўлтан заставалася толькі ўставіць дату штрафу і назва сваёй вуліцы. Яна адправіла гатовы ліст і атрымала адказ, што штраф скасавалі.
ChatGPT налічвае больш за 100 млн карыстальнікаў. Чатбот стаў самым хуткарослым сэрвісам у гісторыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.