ChatGPT пераблытаў міністра лічбавых тэхналогій з прэм'ер-міністрам Японіі

Міністр лічбавых тэхналогій Японіі Тара Кона заявіў, што чат-бот не змог яго пазнаць і пераблытаў з прэм’ер-міністрам краіны Фуміа Кісідай.

1 каментарый

«Калі я спытаўся ў ChatGPT, хто такі Тара Кона, ён даў мне няправільны адказ, сказаўшы, што гэта прэм’ер-міністр. Пасля гэтага я параіў яму (чат-боту) быць уважлівейшым», — заявіў міністр. Кона з’яўляецца адным з найбольш актыўных прыхільнікаў развіцця штучнага інтэлекту ў японскім урадзе.

На думку міністра, штучны інтэлект дапаможа ў вырашэнні праблемы дэфіцыту працоўных месцаў. Раней у 2021 годзе Тара Кона прэтэндаваў на пасаду прэм’ер-міністра Японіі ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Аднак ён саступіў лідарства Фуміа Кісідзе, які ў выніку стаў прэм’ер-міністрам.

У Кітаі арыштавалі мужчыну за стварэнне фэйкавых навін з дапамогай ChatGPT
Па тэме
У Кітаі арыштавалі мужчыну за стварэнне фэйкавых навін з дапамогай ChatGPT
Китайская компания представила конкурента ChatGPT
По теме
Китайская компания представила конкурента ChatGPT
Meta заявіла пра ашуканцаў, якія крадуць акаўнты праз сфальшаваныя ChatGPT
Па тэме
Meta заявіла пра ашуканцаў, якія крадуць акаўнты праз сфальшаваныя ChatGPT

Читать на dev.by