ChatGPT каштуе распрацоўшчыкам больш за $700 тысяч на суткі

Паводле ацэнак даследчай кампаніі SemiAnalysis, праца ChatGPT, які піша для карыстальнікаў код, самыя разнастайныя тэксты і адказвае на пытанні пра ўсё на свеце, абыходзіцца OpenAI у $700 тысяч на дзень.

2 каментарыя

Гэта тлумачыцца патрэбай у велізарных вылічальных магутнасцях для апрацоўкі карыстальніцкіх запытаў і высокім коштам гэтай інфраструктуры.

«Большая частка выдаткаў звязаная з дарагоўляй сервераў, якія яны патрабуюць», — кажуць у SemiAnalysis.

І гаворка вядзецца нават не пра найноўшую версію мадэляў у аснове ChatGPT — падлікі праводзіліся для GPT-3. Аналітыкі мяркуюць, што выдаткі на GPT-4 яшчэ вышэйшыя.

Аутсорсер сократил десятки сотрудников, которые занимались тренировкой моделей OpenAI
По теме
Аутсорсер сократил десятки сотрудников, которые занимались тренировкой моделей OpenAI

Трэніроўка моўных мадэляў — нятанная забава, якая можа каштаваць дзясяткі мільёнаў долараў. Аднак якраз іх разгортванне ў маштабе і функцыянаванне, то-бок аперацыйныя выдаткі, значна даражэйшыя.

Каб знізіць гэтыя выдаткі, Microsoft распрацоўвае кастамны АІ-чып пад кодавым імем Athena. Праект стартаваў у 2019 годзе — праз год пасля таго, як Microsoft уклала $1 млрд у OpenAI, а тая абавязалася выкарыстоўваць для працы сваіх мадэляў выключна воблачныя серверы Microsoft Azure. Цяпер на праекце занята каля 300 чалавек. Чып можа з’явіцца ўжо налета і будзе выкарыстоўвацца ўнутры Microsoft і OpenAI.

У AI takeover расказваем, як разам з робатамі захопліваць свет: курсы, парады ды іншая вучоба

Google консолидирует свои ИИ-подразделения, чтобы угнаться за OpenAI
По теме
Google консолидирует свои ИИ-подразделения, чтобы угнаться за OpenAI

Читать на dev.by