ChatGPT цяпер можа аналізаваць актуальную інфармацыю з інтэрнэту

OpenAI навучыла ChatGPT карыстацца інтэрнэтам, каб адказваць на пытанні юзераў. Пра гэта распрацоўшчыкі расказалі ў сваім Х-акаўнце.

1 каментарый

Цяпер чат-бот зможа будаваць адказы на актуальнай і дакладнай інфармацыі, а таксама падмацоўваць іх спасылкамі на крыніцы. Раней ChatGPT абмяжоўваўся данымі да верасня 2021 года. Паводле слоў OpenAI, сайты змогуць самі кантраляваць узаемадзеянне чат-бота з імі.

Новая функцыя ўжо даступная ўладальнікам падпісак Plus і Enterprise, а неўзабаве яе раскоцяць на астатніх юзераў. Каб скарыстацца ёю, трэба выбраць опцыю пошуку адказаў праз Bing у меню пад кнопкай GPT-4.

OpenAI дадала ў ChatGPT галасавы чат з ботам і падтрымку выяў
Па тэме
OpenAI дадала ў ChatGPT галасавы чат з ботам і падтрымку выяў
OpenAI запусціла карпаратыўную версію ChatGPT
Па тэме
OpenAI запусціла карпаратыўную версію ChatGPT

Читать на dev.by