ChatGPT цяпер вядзе запісы сустрэч і аналізуе воблачныя файлы
Чат-бот атрымаў некалькі новых функцый: цяпер карыстальнікі ChatGPT могуць выкарыстоўваць «рэжым запісу» для вядзення нататак, з’явілася магчымасць падлучэння да Google Drive, Dropbox, Box, SharePoint і OneDrive.
«Рэжым запісу» дазваляе запісваць і расшыфроўваць сустрэчы, інтэгруючы іх з унутранымі дадзенымі. Карыстальнікі могуць пераўтвараць запісы ў дакументы з дапамогай інструмента Canvas. Нататкі і транскрыпцыі ўключаюць часавыя меткі і задачы для выканання. На дадзены момант рэжым запісу даступны для карыстальнікаў ChatGPT Team на macOS, і неўзабаве з’явіцца для падпісчыкаў Plus, Pro, Enterprise і Edu.
OpenAI таксама прэзентавала абнаўленні для сваіх карпаратыўных прадуктаў. Карыстальнікі ChatGPT Team і Enterprise цяпер могуць выкарыстоўваць «канэктары», якія дазваляюць атрымліваць дадзеныя з пабочных сэрвісаў, такіх як Google Drive, Dropbox, SharePoint, Box і OneDrive, не выходзячы з ChatGPT. Дадатковыя канэктары для глыбокага пошуку даступныя ў бэта-версіі.
Гэтыя навінкі — частка стратэгіі OpenAI па прыцягненні карпаратыўных кліентаў, гатовых траціць значныя сумы. ChatGPT Enterprise быў запушчаны ў 2023 годзе, менш чым праз год пасля выхаду ChatGPT, і ўжо прыцягнуў такіх кліентаў, як Block, Canva, The Estée Lauder Companies і PwC. У студзені 2024 года кампанія прэзентавала ChatGPT Team для малых кампаній і каманд.
OpenAI паведаміла, што колькасць «платных карпаратыўных карыстальнікаў» дасягнула 3 мільёнаў, павялічыўшыся з 2 мільёнаў у лютым гэтага года. Кампанія актыўна канкурыруе з тэхналагічнымі гігантамі і стартапамі, такімі як Google, Microsoft, Amazon і Anthropic, за высокадаходных карпаратыўных кліентаў у галіне ШІ.
Читать на dev.by