Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Чвэрць менеджараў употай спадзявалася, што праз RTO супрацоўнікі будуць звальняцца з уласнага

Апытанне амерыканскай кампаніі BambooHR паказала тое, пра што многія і так ужо здагадаліся: меры па прымусовым вяртанні ў офіс — часта элегантная спроба пазбавіцца ад супрацоўнікаў без скарачэнняў, а культура працы ў посткавідныя часы дастаўляе людзям мала прыемнага.

Пакінуць каментарый

BambooHR спецыялізуецца на софце для кіравання персаналам. Кампанія апытала больш за 1500 чалавек, з якіх траціна прыпадае на эйчараў. Выяўляецца, чвэрць рэспандэнтаў на менеджарскіх пасадах і пятая частка эйчараў спадзяваліся, што патрабаванне абавязкова наведваць офіс прымусіць супрацоўнікаў звальняцца са сваёй волі.

Больш за траціну (37%) рэспандэнтаў-менеджараў адказала, што за апошнія 12 месяцаў іх кампаніям давялося праводзіць скарачэнні праз тое, што на знак пратэсту супраць RTO звальнялася менш людзей, чым хацелася б. Прыкладна столькі ж лічаць, што вярнуць людзей у офіс кампаніі хацелі затым, каб больш пільна за імі сачыць.

Усё гэта прывяло да змены офіснай культуры — яна стала больш паказной, прасякнутай недаверам і абвостранай, чым да пандэміі.

Азиаты больше других симулируют работу
Азиаты больше других симулируют работу
По теме
Азиаты больше других симулируют работу

У BambooHR адзначаюць, што большасць супрацоўнікаў на аддаленай працы і ў офісе адчуваюць, што ўвесь час мусяць дэманстраваць, што занятыя справай. Больш чым для траціны гэта азначае ўзмоцнена ўзаемадзейнічаць з калегамі і перасоўвацца па офісе. Такое імкненне ствараць бачнасць працы можа наадварот шкодзіць прадукцыйнасці і ў выніку — фінансавым паказчыкам кампаніі, кажуць аўтары даследавання.

42% апытаных работнікаў з’яўляюцца ў офісе толькі для таго, каб быць на вачах у сваіх начальнікаў. І калі начальнікі думаюць, што прысутнасць у офісе сама па сабе канвертуецца ў карысную працу, то гэта не так: паводле апытання, і аддаленыя працаўнікі, і тыя рэспандэнты, што працуюць у офісе, лайдачаць прыкладна па дзве гадзіны на дзень. Розніца толькі ў тым, дзе і як менавіта гэтыя дзесяць гадзін на тыдзень супрацоўнікі будуць прыкідвацца занятымі — у офісе, засяроджана ссунуўшы бровы, або будучы пастаянна «ў сеціве» і на сувязі.

Apple Microsoft SpaceX сталі губляць сеньёраў пасля ўвядзення RTO
Apple, Microsoft, SpaceX сталі губляць сеньёраў пасля ўвядзення RTO
Па тэме
Apple, Microsoft, SpaceX сталі губляць сеньёраў пасля ўвядзення RTO
Dell прыдумала каляровую дыферэнцыяцыю супрацоўнікаў у залежнасці ад наведвальнасці офіса
Dell прыдумала каляровую дыферэнцыяцыю супрацоўнікаў у залежнасці ад наведвальнасці офіса
Па тэме
Dell прыдумала каляровую дыферэнцыяцыю супрацоўнікаў у залежнасці ад наведвальнасці офіса
CEO Dropbox напомнил что сотрудники ценят гибкость гораздо больше офисных плюшек
CEO Dropbox напомнил, что сотрудники ценят гибкость гораздо больше офисных плюшек
По теме
CEO Dropbox напомнил, что сотрудники ценят гибкость гораздо больше офисных плюшек

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.