Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Рэдакцыя перажыла +1 год разам з вамі. Дзякуй!

2 каментарыя

Чытачы, віншуем! Мы перажылі (амаль) яшчэ адзін складаны год. У 2023 нашая каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Беларускае ІТ (цяпер ужо worldwide) нельга ўявіць без dev.by. Сёлета рэдакцыя падрыхтавала 4000+ тэкстаў. Мы стараемся працягваць працаваць хутка, якасна і востра. Нягледзячы на тое, што беларускі рэкламны рынак ляснуўся, ІТ ліхаманіць ва ўсім свеце і нашая каманда таксама стала меншай.

Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Па тэме
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023

Без вас у нас бы не атрымалася!

Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць, нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны ні знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Данаты ад чытачоў пакрываюць 8% выдаткаў на працу рэдакцыі. 

Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй. З Надыходзячым!

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Редакция, а хотите проверочку на блохастость?
КИНО - ХОЧУ ПЕРЕМЕН (песня такая)

2

а что вы сделали чтобы ваши хотелки сбылись?