Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023

Вось і 2023-ы амаль усе. Яго, як і папярэдні, наўрад ці ўганаруюць далікатнымі эпітэтамі. Ён не прынёс галіне новых цудаў, але, здаецца, замацоўваў і цэментаваў надлом, які ўжо здарыўся. Згадваем самае важнае за год і стараемся захоўваць аптымізм.

26 каментарыяў
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023

Вось і 2023-ы амаль усе. Яго, як і папярэдні, наўрад ці ўганаруюць далікатнымі эпітэтамі. Ён не прынёс галіне новых цудаў, але, здаецца, замацоўваў і цэментаваў надлом, які ўжо здарыўся. Згадваем самае важнае за год і стараемся захоўваць аптымізм.

Хуткія працэсы шокавага 2022-га страцілі кінетычную энергію: здаецца, усе, хто хацеў пераехаць, ужо зрабілі гэта; тыя, хто вырашыў застацца, прынялі гэтае рашэнне.

І тыя, і другія прыстасоўваюцца да новай рэальнасці.

У штодзённасці адных — звыклыя офісы / аддаленая праца, магчыма, без ранейшага набору плюшак і з новым адчуваннем таго, што працы ўсё менш. У будні другіх убудоўваюцца клопаты па легалізацыі, пошуку жытла, моўныя курсы ды іншая мігранцкая руціна.

Ані тыя, ані другія больш не адчуваюць сябе абароненымі на рынку працы. Але і перыяд разгубленасці таксама ззаду. Трэнды зразумелыя, мітусіцца позна, па абодва бакі мяжы ўключаецца рэжым прывыкання. 

Чым запомніўся год

Акрамя магчымасці павырашаць прававыя пытанні праз консульства, якая закрылася ў адзін момант, айцішнікам-рэлакантам вымотвала нервы патрабаванне заяўляць пра ДНЖ і «карты паляка», прапускная адтуліна, якая ўвесь час звужваецца («Баброўнікі» не працуюць ад 10 лютага, на мяжы з Літвой мінус два КПП, на празрыстай расійскай памежнага кантролю ў маі наадварот прыбыло, што праўда, ужо ў ліпені ўбыло) і праверкі на мяжы.

Тых, хто застаўся, — акрамя чарады затрыманняў, гісторый з данатамі і позваў у ваенкамат — нерваваў намер уладаў павялічыць тэрмін размеркавання і ўвесці адпрацоўку для платнікаў

А што радавала? Як правіла тое, што спачатку трывожыла. Напрыклад, намер увесці падатак на звышпрыбыткі (звыш 200 тыс. BYN на год) — пазней падатковая патлумачыла, што супрацоўнікаў кампаній ПВТ ён не закране.

Або планы абавязаць падатковых рэзідэнтаў паведамляць аб сваіх замежных рахунках — іх таксама перайгралі.

Радасці, якія мы заслужылі.

Што там на рынку?

Па-ранейшаму крызіс. Прычым па абодва бакі мяжы. Знаўцы запэўніваюць, што прырода яго розная: сусветнае айці «хварэе» з глабальных прычын, унутры Беларусі — з унутраных. Зрэшты, «дэманд не расце» ні там, ні там.

У Беларусі — мала заказаў, мала вакансій, цяжкасці з пераводамі, замарозка заробкаў, скарачэнне штатаў. Арэол таксічнасці вакол лакацыі нікуды не падзеўся, і гэта пагаршае становішча. Кажуць, некаторыя ІТ-кампаніі перастрахоўваюцца і адмаўляюцца ад заходніх заказаў, нават калі кліенты згодныя на Беларусь. Ім танней перавесці праект у замежную лакацыі, ніж страціць заказчыка, які недаацэньвае рызыкі.

Аднак рэсурсы для выжывання яшчэ ёсць. Ратуюць новыя рэгіёны, на якія нашыя «таксіны» не дзейнічаюць — Блізкі Усход і Афрыка. Нуй адносная таннасць працоўнай сілы. Калі аптымізаваць выдаткі і правільна размеркаваць праекты, можна трымацца на плаве.

Статыстыка ўжо не такая бадзёрая (афіцыйных даных у прынцыпе ўсё менш), самы пазітыўны (з негатыўных) трэнд — запаволенне адтоку спецыялістаў.

У ПВТ сёлета актыўна набіралі (+64 новыя рэзідэнты), аднак агульная колькасць рэзідэнтаў зменшылася ад 1061 да 1018. Такая арыфметыка магчымая пры ўмове адтоку 100+ кампаній. Вось тут, відаць, некаторыя з іх.

З драйвера росту эканомікі ІТ ператварыўся ў абузу. Уклад галіны «інфармацыя і сувязь» у ВУП за 10 месяцаў гэтага года — мінус 1%. Аб фінансавым стане галіны цяпер судзім па выручцы ІКТ — мінус 5% за 9 месяцаў. Экспарт ПВТ больш не хочацца выстаўляць напаказ — наўрад ці там прырост да гістарычнага падзення 2022-га. Замежныя інвестыцыі скарачаліся, сярэдняя зп у валюце падала. 

Сабралі ў 10 картках галоўныя лічбы пра трохгадовы зыход ІТ-кампаній з Беларусі
Сабралі ў 10 картках галоўныя лічбы пра трохгадовы зыход ІТ-кампаній з Беларусі
Па тэме
Сабралі ў 10 картках галоўныя лічбы пра трохгадовы зыход ІТ-кампаній з Беларусі
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Па тэме
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам

Пустоты беларускага ІТ-рынку паступова (ці імкліва?) запаўняў расійскі бізнэс і заказы з РФ.

Tinkoff рос у Беларусі і адкрываў новыя офісы, Lesta ўводзіла бясплатныя вячэры і «пазамежавыя заробкі», у Aston стала «больш івэнтаў і заказчыкаў». Ставіцца да трэнду можна як заўгодна, але, здаецца, расійская ніша — выратавальны куток для джуноў. Таму, для каго няма заходніх праектаў дома і каго не бяруць у рэлаканты, выбіраць не выпадае.

Беларускіх кампаній за мяжой увесь год прыбывала. У Вільні яны занялі палову ўсіх ІТ-офісаў, EPAM і Wargаming па-ранейшаму найбуйнейшыя падаткаплацельшчыкі ў літоўскім ІТ, у Польшчы ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ўжо пад 400

Што праўда, пласт шакаладу на іх танклявы. У топ-10 гучных звальненняў года замежныя офісы EPAM, iTechArt, Softeq Development, Lyft, PandaDoc, Godel Technologies. Лагічны працяг антыкрызісных мер — гісторыі пра тое, як рэлаканты «на марозе» шукалі працу і ўладжвалі пытанні з ДНЖ. І знаходзілі. Або адчайваліся і сыходзілі ў таксісты. 

На шэранькім бізнэс-фоне рэдкія навіны пра стартапы і інвестыцыі як вясёлка ў дажджлівым небе. Нас радавалі (проста фактам свайго існавання) Cropler з палявымі AI-камерамі, Rainbow з дакладным (яны так кажуць) прагнозам надвор’я, ацэншчык здароўя Healsens і ўсе, хто працягваў мяняць свет на лепшае насуперак абставінам.

І захаплялі тыя, хто працягваў падтрымліваць стартап-асяроддзе ў Беларусі: арганізоўваў хакатоны, склікаў Invest Day, як мог выпрацоўваў кісларод у разрэджанай атмасферы.

У сутнасці ўсім, хто перажыў гэты год, ёсць за што сябе пахваліць. Так ці інакш, яны далі рады новай, не самай гасціннай рэальнасці, і гэта дае надзею, што атрымаецца спраўляцца і ў 2024-м.


Чытачы, віншуем! Мы перажылі (амаль) яшчэ адзін складаны год. У 2023 нашая каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць, нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Надыходзячым!

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-4

Прыцярпелiся.

Ну кто терпел, тот может и притерпелся. А кто жил обычной жизнью, тому и этот год норм

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 снежня 2023, 09:52

-2

Кому это интересно, главное написать про "притерпелись"

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

а почему ты считаешь что в Беларуси они не жили обычной жизнью?

-2

А почему ты считаешь, что я так считаю?

Anonymous
Anonymous
2

Релоканты не все сообщество все таки, не факт даже, что большая часть.

-2

Логично. И как это связано с моим сообщением?

Anonymous
Anonymous
0

Очевидно, что релоканты жили обычной жизнью, а оставшиеся терпят. В 2023 не было свидетельств того, что терпение закончилось.

-1

Ну тут у тебя вообще противоречие самому себе пошло. То ты о каком то сообществе, где релокантов не большинство. То сразу же отделяет релокантов от другой части какого то сообщества по терпению.
Вообщем ничего связанного с моим сообщением я не увидел.

Anonymous
Anonymous
4

В Беларуси — мало заказов, мало вакансий, трудности с переводами, заморозка зарплат, сокращение штатов. Ореол токсичности вокруг локации никуда не делся, и это усугубляет положение.

После этих слов среди *ротоботов начался сущий кошмар...

2

Я думаю им плевать. У них же принцип - чем хуже живут люди вокруг, тем лучше и успешнее они на их фоне.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 снежня 2023, 13:15

-1

(не туда ответил)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 снежня 2023, 14:31

0

Компании которые заморозили зарплаты заморозили их во всех локациях.
По крайней мере те про которые devby писал.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
0

Больше оптимизма, как показывает опыт последних лет, каждый прошедший трудный год в новом году не кажется таким уж и трудным!

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

по сравнению с будущим?

3

Суровые годы уходят
Борьбы за свободу страны,
За ними другие приходят -
Они будут тоже трудны.

11

Нормальный был год. Купили квартиру в Польше (и продали в Минске), на работе есть проекты, дети отлично адаптировались в новой школе и не хотят возвращаться. Жизнь постепенно улучшается, уже вышли на уровень жизни до вынужденного переезда, перспективы радуют.

6

Год запомнится назначением первой категории так называемых "врагов народа" - это обладатели карты поляка, и наверное польского ПМЖ.
Притом ПМЖ других стран, Германии, Испании - нет.

-9

Конкурс среди релоботов на то, кто напишет самый негативный коммент о Беларуси и самый позитивный о Польшчэ, объявляю открытым!

0

Да как бы ожидаемо. Ни на что кроме провокации твой умишко не способен. И приходишь ты сюда, чтоб де*ма накинуть. Даже в темы, где Польшей и не пахнет.

-7

Дада не пахнет

"Нормальный был год. Купили квартиру в Польше (и продали в Минске), на работе есть проекты, дети отлично адаптировались в новой школе и не хотят возвращаться. Жизнь постепенно улучшается, уже вышли на уровень жизни до вынужденного переезда, перспективы радуют."

Это наверно твое альтер эго пишет?)

Давай параллельно запустим конкурс на лучшее оправдание. Ты пока что на первом месте😉

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 снежня 2023, 21:28

5

Детский сад. Кто то купил квартиру в Польше, кто то дом в Бобруйске, кто то вообще продал все в США и уехал в Канаду.
Для тебя же не цель это услышать. Тебе же главное устроить ср*ч.
В конкурсе провокаторов тебе уже первомое место за явным преимуществом.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 снежня 2023, 21:38

1

Слишком много чести его персоне. Он даже провоцировать не умеет умно. Всё избитыми устаревшими шаблонами. Ни одной собственной умной мысли, вместо фактов - лозунги и забрызганный слюной монитор.

Anonymous
Anonymous
3

О Беларуси не надо писать негативные комменты- достаточно читать новости. Увы, они сами собой описывают ситуацию [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

7

Дзякуй вам за вашу працу! Прыемна бачыць, што партал працягвае існаваць нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы.

sovest-chatagpt
sovest-chatagpt Максимилиан в VironIT
2

Считаю надо ввести жесточайше указ к НГ - сколько дней был за границей, столько надо при возвращении отсидеть в СИЗО на карантине

0

Это уже лишнее. Железный занавес все ниже и плотнее. Проходили уже такое. Кто не успеет, тот опоздает.