Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Што падрыхтавала Apple на WWDC 2024

Канферэнцыя Apple для распрацоўшчыкаў адбудзецца ўжо 10 чэрвеня, а 10 раніцы па ціхаакіянскім часе (20:00). Сабралі асноўныя інсайды мерапрыемства, што мае адбывацца.

Пакінуць каментарый
Што падрыхтавала Apple на WWDC 2024

Канферэнцыя Apple для распрацоўшчыкаў адбудзецца ўжо 10 чэрвеня, а 10 раніцы па ціхаакіянскім часе (20:00). Сабралі асноўныя інсайды мерапрыемства, што мае адбывацца.

Летась Apple была багатая на навінкі: на WWDC паказалі гарнітуру Vision Pro, якая працуе на Vision OS, функцыю StandBy ў iOS 17, а таксама тэхналогіі для распрацоўкі адпаведных праграм ARKit/VRKit, Core/Metal і да т. п. У гэтым сезоне чакаецца аптымізацыя фірмовых АС і праграм.

iOS 18: АІ шмат не бывае

Усе чакаюць убачыць абноўленую АС з функцыямі штучнага інтэлекту, які будзе выкарыстоўвацца ў розных задачах: для стварэння кастамізаваных эмодзі, рэдагавання фатаграфій па вусных або тэкставых камандах, расшыфроўкі аўдыязапісаў, стварэння рэзюмэ і г. д.

Абноўленая Siri стане больш гаваркой і асэнсаванай, а таксама атрымае глыбейшую інтэграцыю з праграмамі. Магчыма, АІ на iPhone будзе аналізаваць дзеянні карыстальніка на прыладзе і аўтаматычна актываваць дапамогу Siri. Напрыклад, зможа пераслаць або выдаліць электронны ліст, падсумаваць паведамленні або перамясціць кантэнт паміж тэчкамі.

OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri Microsoft не зразумела
OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела
Па тэме
OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела

Эксперты звярнулі ўвагу на навіну аб партнёрстве Apple C OpenAI, якое не спадабалася Microsoft. Гэта азначае, што на WWDC будзе расказана аб інтэграцыі прадуктаў стартапа. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра доступ да ChatGPT у сістэме. Таксама інсайдары паказваюць на палепшаны вэб-пошук Safari і хутчэйшы пошук у Spotlight.

Інтэрактыўныя віджаты з’явіліся яшчэ ў iOS 17, аднак узнікалі праблемы з абнаўленнямі, спрацоўваннем падзей і абменам данымі паміж праграмай і віджатам. Віджаты могуць стаць «разумнымі» дапаўненнямі «разумных» праграм, то-бок падтрымліваць інтэграцыю АІ. Акрамя падтрымкі функцыяналу АІ гэта мае на ўвазе пашырэнне і паляпшэнне візуалу.

Навукоўцы апісалі лёгкі спосаб вызначыць геалакацыю любой прылады Apple
Навукоўцы апісалі лёгкі спосаб вызначыць геалакацыю любой прылады Apple
Па тэме
Навукоўцы апісалі лёгкі спосаб вызначыць геалакацыю любой прылады Apple

Менш рэсурсаёмістыя функцыі АІ будуць лакалізаваныя непасрэдна на прыладзе з выкарыстаннем моўнай мадэлі Ajax ад Apple. Складанейшыя функцыі будуць абапірацца на воблака. Таксама Apple плануе выкарыстоўваць цэнтры апрацоўкі даных на аснове ўласных чыпаў М2 Ultra для апрацоўкі задач АІ, якія не могуць быць выкананыя лакальна.

Таксама Apple можа анансаваць падтрымку стандарту паведамленняў Ruch Communications Services (RCS). Гэта стане альтэрнатывай SMS і MMS. З дапамогай новага стандарту такія функцыі iMessage, як апавяшчэнні аб прачытанні, рэакцыі, індыкатары набору тэксту, відэаролікі і фатаграфіі высокай разрознасці будуць працаваць як на iOS, так і на Android.

Інструменты распрацоўкі

Вядома, што Apple працуе над аналагам Copilot для Spotlight і Xcode. Энтузіясты ўжо самастойна ствараюць пашырэнні для рэдактара Xcode і плагіны з інтэграцыяй з Copilot або ChatGPT. Натыўнае рашэнне мае дапамагчы распрацоўшчыкам.

У лютым Apple анансавала версію Swift 6.0, у пачатку мая выйшла версія Swift 5.10. Традыцыйна кампанія расказвае на WWDC навінкі версіі Swift, якая будзе даступная з новым Xcode і новай версіяй iOS SDK. Хутчэй за ўсё, інжынеры раскажуць аб магчымасцях і паляпшэннях макрасаў, шматпаточнасці, паляпшэнні ўзаемадзеяння Swift і C++ і да т. п. Верагодна, абнаўленне атрымае Package Manager, магчымае развіццё інструментаў на аснове SPM плагінаў.

macOS 15

Хоць чутак пра змены ў macOS не было, кардынальныя змены ў iOS 18 паўплываюць і на гэтую АС. Верагодна, гэта таксама будуць новыя функцыі на аснове АІ, якія будуць спадзявацца на магчымасці сучасных Mac з чыпамі M3. У «Сістэмных наладах» можа змяніцца дызайн і палепшыцца пошук. Siri можа атрымаць новую манахромную ікону ў радку меню, а Safari — новае аб’яднанае меню для кіравання старонкамі і функцыю інтэлектуальнага пошуку, якая выкарыстоўвае мадэль Ajax.

Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS
Па тэме
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS

iPadOS 18

АС для планшэтаў атрымае нечаканае абнаўленне: упершыню ад моманту з’яўлення iPad гаджат атрымае калькулятар. Канферэнцыя пройдзе ўсяго праз месяц пасля таго, як кампанія паказала чып M4 — і ён ужо даступны ў апошнім iPad Pro, але пакуль новых функцый для яго няма. Верагодна, на WWDC абвесцяць пра новыя функцыі даступнасці: кіраванне iPad з дапамогай адсочвання вачэй, галасавыя каманды для Siri, функцыя памяншэння млоснасці пры праглядзе прылады ў транспарце, які рухаецца.

visionOS 2

Чакаецца абнаўленне і праграмнага забеспячэння VR-гарнітуры Vision Pro. Абноўленая АС палепшыць карыстальніцкі досвед: гэта магутнейшая функцыя Live Captions, якая будзе генераваць субтытры навакольных дыялогаў поле зроку карыстальніка.

Канферэнцыя Microsoft Build 2024: галоўнае
Канферэнцыя Microsoft Build 2024: галоўнае
Па тэме
Канферэнцыя Microsoft Build 2024: галоўнае
Канферэнцыя Google I/O 2024: галоўнае
Канферэнцыя Google I/O 2024: галоўнае
Па тэме
Канферэнцыя Google I/O 2024: галоўнае
Дорогое удовольствие: данные для ИИ имеют такую цену которую может позволить себе только бигтех
Дорогое удовольствие: данные для ИИ имеют такую цену, которую может позволить себе только бигтех
По теме
Дорогое удовольствие: данные для ИИ имеют такую цену, которую может позволить себе только бигтех

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.